Главное
Минск
Эксклюзив
Деньги и власть
В мире
Кругозор
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Спорт
Авто
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY
  • Архив новостей
  • Архив новостей
    ПНВТСРЧТПТСБВС
    2627282930311
    2345678
    9101112131415
    16171819202122
    23242526272829
    303112345

Общество


Ва ўсім цывілізаваным сьвеце кіраўніцтва краінаў, палітычныя партыі, грамадзкія арганізацыі на выбары ўсіх узроўняў - ад прэзыдэнцкіх і парлямэнцкіх да муніцыпальных і мясцовых - запрашаюць міжнародных назіральнікаў, каб паказаць адкрытасьць, празрыстасьць, дэмакратычнасьць выбараў. Ва ўсім цывілізаваным сьвеце да назіральнікаў ставяцца з выключнай павагай і ўсьведамленьнем важнасьці іх місіі.

Чаму беларускія ўлады так баяцца назіральнікаў і параўноўваюць іх з баевікамі? Адказаць на гэтае пытаньне мы папрасілі Мечыслава Грыба, экс-сьпікера Вярхоўнага Савету 12-га скліканьня, старшыню Цэнтральнай Каардынацыйнай Рады для арганізацыі назіраньня за выбарамі.

М.Г.: - У нас краіна крывых люстэркаў. Усё, што кажацца, робіцца наадварот. Напрыклад, кіраўнік дзяржавы й партыя ўлады кажуць, што мы будзем праводзіць дэмакратычныя, вольныя выбары. Каб зьдзейсьніць гэтыя намеры кожны грамадзянін Беларусі павінен мець права прыйсьці й паназіраць, як гэтыя выбары праводзяцца. Бо наглядальнік ніяк ня можа паўплываць на выбарчы працэс. Ён можа толькі назіраць, каб не парушаўся той Закон, які ёсьць у гэтай краіне, і ніяк ня можа перашкодзіць выбарчаму працэсу. Тым ня менш нас робяць злачынцамі, нас абзываюць бандытамі, - прыкладна так можна растлумачыць усе выказваньні.

І.С.: - Апошні раз параўноўвалі з баевікамі.

М.Г.: - Так, з баевікамі, што мы днём будзем сядзець, а вечарам возьмем аўтаматы. А ў нас, у наглядальнікаў, уся зброя - толькі даведнік аб выбарчым заканадаўстве. Калі людзі баяцца наглядальнікаў, калі ня хочуць, каб назіралі за гэтым працэсам, - гэтыя людзі маюць нячыстае сумленьне. Значыць, яны хочуць, каб ім не перашкаджалі рабіць падлогі й фальсыфікацыі.

І.С.: - Мечыслаў Іванавіч, можа нашых беларускіх наглядальнікаў і замежных, якія прыедуць на выбары ў Беларусь, рыхтуюць па нейкай адмысловай праграме? Ці чаго так баіцца Лукашэнка?

М.Г.: - Нашы наглядальнікі, напрыклад, на выбарах у парлямэнт у 2000 г., адзначылі, што выбары не адбыліся ў 36 акругах з-за няяўкі выбарнікаў. Але нашы вынікі ніхто не прызнаў. Суд адмовіўся прыняць нашую зыскавую заяву. І зараз яны баяцца, калі нашы наглядальнікі выявяць парушэньні й пакажуць сьвету, што гэта было ня так, як паказваюць улады. І выбары будуць непрызнаныя сусьветнаю супольнасьцю. Што да міжнародных наглядальнікаў, то міжнароднымі наглядальнікамі будуць лічыцца тыя, каго запросяць улады Беларусі. Калі яны прыедуць самі па сабе, яны ня будуць лічыцца міжнароднымі наглядальнікамі й ня будуць мець адпаведнага статусу.

Іна Студзінская

Радыё Рацыя