Главное
Минск
Эксклюзив
Деньги и власть
В мире
Кругозор
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Спорт
Авто
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY
  • Архив новостей
  • Архив новостей
    ПНВТСРЧТПТСБВС
    2627282930311
    2345678
    9101112131415
    16171819202122
    23242526272829
    303112345
  • Популярное

Общество


Беларускія й расейскія ўлады дасягнулі згоды ў пытаньні велічыні мыта пры перамяшчэньні тавараў праз мытныя межы. Рашэньне наконт уніфікацыі мыта сапраўды было складаным для беларускага боку. Перамовы наконт гэтага пытаньня цягнуліся амаль год. Расея была вельмі зацікаўленая ў тым, каб Беларусь пагадзілася ўвесьці экспартнае мыта на нафту. З-за яго адсутнасьці расейскі бюджэт штогод недаатрымліваў каля $70 млрд.

Летась расейскі бок нават пагадзіўся павялічыць пастаўку нафты ў нашу краіну. Сёлета Беларусь мае атрымаць у 1,5 разы больш нафты, чымся ў мінулыя гады. Пры гэтым значную частку нафты, якая будзе перапрацоўвацца ў Беларусі, наша краіна будзе прадаваць на экспарт. Толькі пасьля гэтых абяцаньняў з боку Расеі прадстаўнікі беларускага ўраду пагадзіліся на тое, каб увесьці мыта. Да гэтага часу Белнафтахім казаў пра тое, што дастаткова аплаты падатку на даданую вартасьць.

Беларускі бок летась паабяцаў расейскаму, што новае экспартнае мыта будзе ўведзенае з 16 студзеня. Аднак урад гэтага пакуль не зрабіў. Праект адпаведнай пастановы быў падрыхтаваны толькі 15 студзеня. Дакумэнт пакуль не падпісаны. Відавочна, урад чакае, што Расея зробіць яшчэ адзін крок. Плянуецца, што экспартэры будуць вызваленыя ад аплаты экспартнага мыта ў Беларусі пры ўмове, што яны заплацілі падатак на даданую вартасьць.

Хучэй за ўсё, расейскі прэм'ер М.Касьянаў адмыслова выказаў падзяку беларускаму ўраду занадта рана. Дарэчы, за ўвядзеньне экспартнага мыта ўжо падзякаваў беларускаму боку й У.Пуцін. Відавочна, расейцы вельмі хочуць, каб пастанова наконт мыта была прынята як мага хучэй.

Аліна Ісакоўская

Радыё Рацыя