Подпишитесь на нашу ежедневную рассылку с новыми материалами

Общество


На ім разглядаўся шэраг пытаньняў эканамічнага характару, аднак бакі не абмінулі ўвагаю й праблемы беларуска-расейскіх стасункаў.

Беларускую дэлегацыю, якую ўзначальваў прэм'ер-міністар Беларусі Ўладзімер Ярмошын у расейскім урадзе прынялі толькі ў другой палове дня. Перад паседжаньнем беларускі прэм'ер пабываў на багаслужбе ў маскоўскай царкве Хрыста Збаўцы. Нагадаю, што ў беларуска-расейскіх дачыненьнях узьнікла непаразуменьне. Таму пад час паседжаньня саюзнага Саўміну Ўладзімер Ярмошын паспрабаваў падцепліць "пахаладзелыя" стасункі саюзьнікаў.

У.Ярмошын: - То, что сегодня говорят о каком-то охлаждении (пресса у нас любит это сказать: вот какое-то охлаждение)… Да никакого охлаждения! Шла действительно очень сложная работа по последней позиции по завершению унификации всего нашего тарифного регулирования.

М.Касьянаў: - Я сказал бы даже интенсивнее.

У.Ярмошын: - Здесь не все так просто, как может показаться. Я рад, что основные вопросы, которые мы ставили перед собой в прошлом году, мы решили.

Тым ня менш пытаньне пра арышт у Нью Ёрку дзяржаўнага сакратара Саюзу Беларусі й Расеі П.Барадзіна было пададзенае так, як таго жадаў расейскі бок. Ніякай агульнай заявы на адрас Дзярждэпартамэнту ЗША зроблена не было. У выніку прэм'ер Ярмошын не захацеў працягваць гэтае тэмы, спаслаўшыся на ранейшыя заявы пратэсту кіраўніка Беларусі А.Лукашэнкі. Ні Пуцін, ні Касьянаў не захацелі ісьці па шляху Лукашэнкі й не зрабілі такіх жа жорсткіх заяваў у абарону Барадзіна. Пуцін зноў прамаўчаў, а Касьянаў выказаўся нэўтральна.

М.Касьянов: - Посольство наше в Вашингтоне постоянно имеет своих представителей, и генконсульство в Нью-Йорке находится в постоянном контакте и с властями и непосредственно с Пал Палычем. У него есть возможность связываться по телефону с семьей. Другими словами, в том правовом поле, которое имеется вокруг этого инцидента, неприятного для союзного государства и для России случая, это находится под постоянным ежедневным контролем, а в МИДе я бы сказал почасовой контроль развития ситуации.

У гэты ж дзень прадстаўнік расейскага МЗС заявіў, што пытаньне пра П.Барадзіна будзе пастаўленае ў адпаведнай форме пад час будучага візыту кіраўніка расейскага МЗС Ігара Іванова ў Швайцарыю. Сытуацыя з Барадзіным, як падкрэсьлівае расейскі бок, знаходзіцца ў прававой плоскасьці.

Непрыемны для Саюзнай дзяржавы інцыдэнт давялося неяк выпраўляць. Расейскі прэм'ер М.Касьянаў адзначыў на паседжаньні саюзнага Саўміну, што па ўзгадненьні зь беларускім бокам выконваць абавязкі дзяржаўнага сакратара Саюзу будзе Ігар Селіванаў. Беларускі прэм'ер Уладзімер Ярмошын стараўся не абвастраць і без таго напружаныя дачыненьні паміж афіцыйнымі Менскам і Масквою. Кіраўніцтва Беларусі робіць усё, каб напярэдадні прэзыдэнцкай выбарчай кампаніі прадэманстраваць, што з расейскім саюзьнікам стасункі зусім не сапсаваныя.

Аляксандар Дашчынскі

Радыё Рацыя
,