Подпишитесь на нашу ежедневную рассылку с новыми материалами

Общество


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў рамках выязнога пасяджэння на Магілёўшчыне жорстка крытыкаваў работу галіновых міністэрстваў і губернатараў па правядзенню уборачнай кампаніі. Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, не выкарыстаны ў поўнай меры існуючыя рэзервы. Гэта датычыцца як уборкі збожжавых, так і іншых сельгаскультур.

Прэзідэнт адзначыў, што, на жаль, ёсць выпадкі неарганізаванасці і фармальных адносін да справы. Аляксандр Лукашэнка папярэдзіў кіраўнікоў абласцей і ўпаўнаважаных прэзідэнта па абласцях аб персанальнай адказнасці за выкананне поўнага цыклу сельскагаспадарчых работ у аптымальныя тэрміны. У першую чаргу гэта датычыцца сяўбы азімых культур.

Беларускі лідэр таксама крытыкаваў работу па пастаўках збожжа ў лік дзяржаўнага заказу. Кіраўніком дзяржавы былі дадзены канкрэтныя даручэнні першаму намесніку кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Аляксандру Папкову, выконваючаму абавязкі прэм'ер-міністра Сяргею Сідорскаму ў найкарацейшыя тэрміны вырашыць усе праблемы і зняць стрымліваючыя фактары, звязаныя з пастаўкамі збожжа, у першую чаргу пшаніцы па дзяржзаказу.

Асаблівую заклапочанасць Аляксандр Лукашэнка выказаў у сувязі з нізкімі тэмпамі ўборкі льну, якога на сённяшні дзень выцераблена толькі 52 працэнты да пасеяных плошчаў.

Прэзідэнт чарговы раз акцэнтаваў увагу ўдзельнікаў на пытаннях навядзення парадку на зямлі, культуры земляробства, беражлівага і рацыянальнага выкарыстання існуючых рэсурсаў. За кошт разумнай арганізацыі вытворчасці можна адшукаць істотныя рэзервы. Прыкладам такіх адносін да справы можа служыць агракамбінат "Зара", дзе з найменшымі затратамі дзякуючы высокім арганізацыі працы і нестандартным падыходам дасягаюцца высокія вытворчыя паказчыкі.