На Кастрычніцкай плошчы а 19-й гадзіне затрыманыя вернікі і грамадскія актывісты, якія прыйшлі памаліцца за Беларусь і палітвязняў. Сярод затрыманых Ганна Шапуцька, Таццяна Кім, Алесь Макаеў, Ніна Багінская і яшчэ 3 чалавекі. Пра гэта па мабільным тэлефоне паведаміла прэс-службе БХД сама Ганна Шапуцька.
Спачатку яна паведаміла, што ім не даюць сабрацца для малітвы каля дзясятка супрацоўнікаў міліцыі ў цывільным, таму яны накіроўваюцца з Кастрычніцкай да Чырвонага касцёла. А праз 5 хвілінаў яна ўжо патэлефанавала з аўтобуса і паведаміла, што іх затрымалі на выхадзе з плошчы.
Акрамя пералічаных асобаў былі затрыманыя таксама Наталля Баярын, Алена Талстая і выпадковы мінак Аляксандр Кальянаў.
Нагадаем, што ўжо больш за тыдзень актывісты і вернікі а 19-й збіраліся на Кастрычніцкай і маліліся на ружанцы за Беларусь і вызваленне палітвязняў, а затым ішлі на традыцыйную малітву да Чырвонага касцёла. Міліцыя паабяцала разганяць гэтыя малітоўныя акцыі. Пра гэта 14 лістапада заявіў начальнік Цэнтральнага РАУС Мінска Віктар Радзевіч.
Разделы
- TAM.BY — поиск компаний и услуг
- hoster.by — хостинг и регистрация доменов
- Rebenok.by — энциклопедия для родителей
- Ты можешь им помочь — благотворительность
- tutby.com — реклама на TUT.BY