Апытанне ладзіць служба статыстыкі Брэсцкага раёна. Праверка праводзіцца ў трох населеных пунктах вобласці — Брэсце, Пінску і пасёлку Мухавец.
Беспрацоўнымі лічацца не толькі тыя, хто зарэгістраваўся на “біржы працы”. У іх лік трапляюць і фактычна беспрацоўныя, што за месяц да звароту ў службу працаўладкавання сам актыўна шукаў працу або гатовы прыступіць да яе праз два тыдні пасля апытання.
Сёлетняе апытанне будзе трываць да 23 лістапада. Гэта “генеральная рэпетыцыя”. Паўнавартасна методыку будуць выкарыстоўваць з наступнага года. Яна больш адпавядае стандартам Міжнароднай арганізацыі працы, Сусветнага банку і ААН.
Нагадаем, што цяпер ўзровень зарэгістраваных на “біржы працы” ў Беларусі вагаецца каля 1%.
Разделы
- TAM.BY — поиск компаний и услуг
- hoster.by — хостинг и регистрация доменов
- Rebenok.by — энциклопедия для родителей
- Ты можешь им помочь — благотворительность
- tutby.com — реклама на TUT.BY