1. «Нормализация отношений невозможна, пока не прекратится насилие». Макей встретился с послами Германии и Франции
  2. «В больнице плакал и просил прощения». Поговорили с женой Виктора Борушко, которому дали 5 лет колонии
  3. Автозадачка на выходные. Попробуйте разгадать секрет тайного знака японских водителей
  4. Тима Белорусских о дочери: «Она скрывалась ради образа мальчика с разбитым сердцем»
  5. Врач объясняет, когда выпивать два дня — это уже запой и как быстро человек может спиться
  6. «Переболел COVID-19 и вернулся». История 92-летнего фельдшера, без которого в деревне никак
  7. Власти взялись за лопаты и грабли. Кто и где трудился на субботнике
  8. «Переворот планировался на 9 мая». В ФСБ России прокомментировали задержание Зенковича и Федуты в Москве
  9. В Беларуси рванули цены на курицу, свинину, картошку, сладости, пиломатериалы и туристические услуги
  10. Туктамышеву называют новой примой российского фигурного катания. Только взгляните, как она хороша
  11. На «Гомсельмаше» рассказали про 400 вакансий, приглашение россиян на работу и зарплаты выше 3600 рублей
  12. Мы вам — факт о стране, а вы нам ее называете. Тест: Беларусь, Туркменистан, КНДР или США?
  13. Не до покупок. В Беларуси заметно сократился розничный товарооборот
  14. Школьный друг Виктора Бабарико уже 10 месяцев в СИЗО КГБ. Вот что рассказывает об этом его брат
  15. Как скручивают пробеги у машин из Европы: вопиющие примеры и советы специалистов
  16. Почему начало глаукомы легко пропустить? Врач рассказывает про опасное заболевание глаз
  17. «Банк умыл руки». Помните историю с изъятием ценностей из ячеек Белгазпромбанка? Спросили, вернули ли их
  18. Как вовремя заметить предвестники алкоголизма? Главное о здоровье за неделю
  19. В прокате — «Чернобыль» Данилы Козловского. Что с ним не так?
  20. Склепы с останками ребенка и взрослого обнаружили при прокладке теплотрассы в центре Могилева
  21. Свежая статистика по COVID-19 в стране: сколько новых случаев коронавируса за сутки
  22. «Два раза смотрел потом». Лукашенко прокомментировал «шпионский» фильм «Манкурты»
  23. «Свое надо есть, из нашей земли, а не какое-то заморское». Лукашенко порассуждал о борьбе с вирусами
  24. Лукашенко обвинил американские спецслужбы в подготовке покушения на него и сыновей
  25. Мужчина, который попал на видео с медвежонком, о случившемся: «Хотел как лучше, а вышло, что виноват»
  26. «Попытка восстановить легитимность». Эксперты — о «заигрывании с Баку» и будущей встрече с Путиным
  27. «Мы не гоняемся за сложными рецептурами». На Белинского открылась кондитерская Mousse
  28. Девушка Роналду — модель с невероятными формами. Вы удивитесь, узнав, чем она занималась до встречи с ним
  29. «Ну ты же понимаешь о последствиях». Работники рассказали, по сколько сбрасывались на субботник
  30. «Шахтер» выдал абсолютно лучший старт в чемпионате Беларуси по футболу за свою историю


Інга МІНДАЛЁВА,

У нашых шыротах вялікі штат хатняй абслугі ўсё яшчэ з'яўляецца рэдкасцю, аднак з ростам дабрабыту ўсё больш беларускіх сем'яў пачынае наймаць сабе памочнікаў для вядзення хатняй гаспадаркі, догляду за малалетнімі і састарэлымі сваякамі. У нашай краіне паступова расце колькасць домработніц, няняў, сядзелак, персанальных вадзіцеляў, якіх наймаюць фізічныя асобы. Але ці існуе ў нас адпаведная заканадаўчая база, якая рэгламентуе працу такіх работнікаў? Ці прадугледжаны для іх пэўныя працоўныя і сацыяльныя гарантыі? Ці залічаецца ім такая работа ў працоўны стаж?

Каб атрымаць адказы на гэтыя і іншыя пытанні, мы звярнуліся ў Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.

Хто такі хатні работнік?

Як патлумачыла журналісту кансультант аддзела працоўнага заканадаўства юрыдычнага ўпраўлення вышэйзгаданага міністэрства Таццяна Валер'еўна Рахуба, хатнімі работнікамі прызнаюцца асобы, якія выконваюць па працоўным дагаворы працу па гаспадарцы грамадзян, аказваюць гэтым грамадзянам тэхнічную дапамогу ў літаратурнай ці іншай творчай дзейнасці, а таксама іншыя віды паслуг, прадугледжаныя заканадаўствам. Не з'яўляюцца хатнімі работнікамі асобы, якія ажыццяўляюць догляд інвалідаў І групы, людзей, якія дасягнулі 80-гадовага ўзросту, дзяцей-інвалідаў ва ўзросце да 18 гадоў і дзяцей ва ўзросце да 18 гадоў, заражаных вірусам імунадэфіцыту або хворых на СНІД.

Якія існуюць віды паслуг?

Аказваецца, з 2006 года ў нас існуе Пералік відаў паслуг, якія можа выконваць хатні работнік (пастанова Міністэрства працы і сацыяльнай абароны ад 30.08.2006 №99). Туды ўвайшлі паслугі як гаспадарча-бытавога (напрыклад, мыццё пасцельнай бялізны, ручнікоў і іх прасаванне, уборка жылых памяшканняў і санвузлоў, догляд хатніх кветак, выгул хатніх жывёл, закупка прадуктаў, гатаванне ежы, аплата камунальных плацяжоў, друкаванне тэкстаў і інш.), так і медыцынскага (назіранне за станам здароўя падапечнай асобы, пры неабходнасці выкліканне ўрача, дапамога ў выкананні штодзённых гігіенічных працэдур, прыёме лекаў, вымярэнні ціску), выкладчыцкага (арганізацыя і правядзенне выхаваўча-адукацыйнага працэсу) і сельскагаспадарчага профілю (пасадка саджанцаў, збор ураджаю, апрацоўка глебы і падкорм раслін, выкарчоўванне хмызнякоў, абкос траў на газонах, абразанне бартоў садовых дарожак, трамбаванне грунту, прыбіранне азялененай тэрыторыі ад лісця, скошанай травы і смецця, спальванне смецця і г.д.). Між іншым, для выканання шэрагу прыведзеных вышэй відаў паслуг хатняму работніку неабходна мець адпаведную спецыяльную адукацыю.

Як аформіць працоўныя адносіны?

Па словах Таццяны Валер'еўны, з асобай, якая прымаецца на працу ў якасці хатняга работніка, заключаецца пісьмовы працоўны дагавор, дзе прапісваецца інфармацыя аб той працы, якую будзе выконваць хатні работнік. Пры гэтым у дагаворы можа быць пазначана не канкрэтная пасада ці прафесія, а працоўная функцыя альбо віды работ (паслуг), выкананне якіх будзе ўваходзіць у абавязкі работніка. Сам наёмны работнік прадастаўляе наймальніку дакументы, неабходныя для афармлення на працу: пашпарт (пасведчанне аб нараджэнні для грамадзян Рэспублікі Беларусь, якія не дасягнулі 16-а ўзросту і не маюць беларускага пашпарта, від на жыхарства, пасведчанне бежанца), працоўную кніжку (за выключэннем тых, хто ўладкоўваецца на працу ўпершыню, і сумяшчальнікаў), дыплом ці іншы дакумент аб адукацыі і прафесійнай падрыхтоўцы, які пацвярджае наяўнасць права на выкананне гэтай работы, накіраванне ва ўлік брані для асобных катэгорый работнікаў у адпаведнасці з заканадаўствам, індывідуальную праграму рэабілітацыі інваліда (для інвалідаў), дэкларацыю аб даходах і маёмасці, страхавое пасведчанне, медыцынскае заключэнне аб стане здароўя і іншыя дакументы аб пацвярджэнні іншых абставін, якія маюць дачыненне да працы, калі іх прад'яўленне прадугледжана заканадаўчымі актамі. Прыём на працу без вышэйзгаданых дакументаў не дапускаецца.

Бакі, якія ўступаюць у працоўныя адносіны (наймальнік і работнік), самі вызначаюць канкрэтныя віды работ у хатняй гаспадарцы. Гэта можа быць праца ў якасці вадзіцеля аўтамабіля, садоўніка, сакратара, прыбіральшчыка памяшканняў, повара, настаўніка, выхавальніка, няні, вартаўніка, ахоўніка і г.д.

З хатнім работнікам можа быць заключаны любы з прадугледжаных заканадаўствам від працоўнага дагавора: на нявызначаны тэрмін; на пэўны тэрмін (тэрміновы працоўны дагавор), на тэрмін выканання пэўнай працы.

Працоўны дагавор з хатнім работнікам не заключаецца, калі праца носіць кароткатэрміновы характар (да 10 дзён на працягу месяца).

Звяртаем увагу на тое, што ў беларускім заканадаўстве існуюць абмежаванні ў заключэнні працоўнага дагавора з хатнімі работнікамі, якія з'яўляюцца блізкімі сваякамі. Так, з бацькамі, мужам і жонкай, братамі, сёстрамі, сынамі, дочкамі, а таксама братамі, сёстрамі, бацькамі і дзецьмі мужа ці жонкі не дазваляецца заключаць працоўны дагавор аб рабоце на даму.

Заключаны працоўны дагавор з хатнім работнікам павінен быць зарэгістраваны ў мясцовым выканаўчым і распарадчым органе па месцы жыхарства наймальніка (фізічнай асобы) не пазней за сем дзён пасля падпісання.

Каму аддаць працоўную кніжку?

Акрамя рэгістрацыі працоўных дагавораў з хатнімі работнікамі, на мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы ўскладзены і абавязак па вядзенні працоўных кніжак вышэйназваных работнікаў. Згодна з заканадаўствам, працоўныя кніжкі хатніх работнікаў афармляюцца і ўсе запісы ў іх ажыццяўляюцца на падставе зарэгістраванага працоўнага дагавора.

Калі чалавек, які заключыў працоўны дагавор у якасці хатняга работніка, паступае на працу ўпершыню, абавязак па выдачы і афармленні яго працоўнай кніжкі ўскладаецца на мясцовы выканкам. Наймальнік, як фізічная асоба, не мае права афармляць працоўную кніжку свайго хатняга работніка і ўносіць туды запіс аб працы.

Аплата і адпачынак

Працоўны час і час адпачынку хатніх работнікаў рэгулююцца па дамоўленасці бакоў. Пры гэтым працягласць працоўнага тыдня не можа перавышаць 40 гадзін. Канкрэтныя дні адпачынку агаворваюцца бакамі ў працоўным дагаворы. Апроч таго, хатнія работнікі маюць права на працоўны водпуск працягласцю не менш за 24 каляндарныя дні.

Аплата працы хатніх работнікаў ажыццяўляецца ў парадку і памеры, вызначаным у працоўным дагаворы. Заработная плата такіх работнікаў падлягае падаткаабкладанню ў адпаведнасці з заканадаўствам.

Асаблівасці скасавання працоўнага дагавора...

...з хатнімі работнікамі заключаюцца ў тым, што ён можа быць скасаваны па пагадненні бакоў з папярэджаннем аб гэтым за тры дні. У выпадку парушэння ўмоў працоўнага дагавора ён можа быць скасаваны ў любы час па падставах, прадугледжаных Працоўным кодэксам ці самім працоўным дагаворам (пасля чаго працоўны дагавор з унесеным у яго запісам аб спыненні яго дзеяння прадастаўляецца ў мясцовы выканкам, які зарэгістраваў дагавор).

Сацыяльныя гарантыі

Па словах Таццяны Рахубы, на хатніх работнікаў, якія працуюць у грамадзян па працоўных дагаворах, распаўсюджваецца дзяржаўнае сацыяльнае страхаванне. У адпаведнасці з законам Рэспублікі Беларусь "Аб абавязковых страхавых узносах у Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь" плацельшчыкамі абавязковых страхавых узносаў у згаданы Фонд з'яўляюцца як працадаўцы (фізічныя асобы, якія прадастаўляюць работу грамадзянам па працоўных дагаворах), так і самі працуючыя грамадзяне. У сувязі з гэтым наймальнік абавязаны:

1) зарэгістравацца ў Фондзе па месцы жыхарства ў 15-дзённы тэрмін пасля рэгістрацыі працоўнага дагавора;

2) выплачваць абавязковыя страхавыя ўзносы;

3) аформіць страхавое пасведчанне дзяржаўнага індывідуальнага персаніфікаванага ўліку для асоб, якія паступаюць на працу ўпершыню;

4) пры заключэнні і спыненні працоўнага дагавора з работнікамі, якія з'яўляюцца пенсіянерамі, прадастаўляць інфармацыю аб гэтым у орган па працы і сацыяльнай абароне.

У адпаведнасці з Палажэннем аб парадку забеспячэння дапамогамі па часовай непрацаздольнасці, па цяжарнасці і родах (пастанова Савета Міністраў ад 30.09.1997 № 1290), права на такую дапамогу (акрамя дапамог па часовай непрацаздольнасці ў сувязі з няшчаснымі выпадкамі на вытворчасці і прафесійнымі захворваннямі) маюць грамадзяне, на якіх распаўсюджваецца дзяржаўнае сацыяльнае страхаванне, якія самі выплачваюць абавязковыя страхавыя ўзносы на сацыяльнае страхаванне і за якіх выплачваюць належныя ўзносы іх працадаўцы.

Ці залічаецца такая работа ў працоўны стаж?

Згодна з законам Рэспублікі Беларусь "Аб пенсійным забеспячэнні", у стаж працы залічваюцца перыяды прадпрымальніцкай, творчай і іншых відаў дзейнасці пры ўмове, што на працягу гэтых перыядаў ажыццяўлялася выплата абавязковых страхавых узносаў. Пры гэтым, калі сярэднямесячны фактычны заробак, з якога выплачаны страхавыя ўзносы, за каляндарны год аказаўся ніжэй за мінімальна дапушчальны ўзровень аплаты працы, устаноўлены заканадаўствам, то ў стаж работы для назначэння пенсіі тады залічваецца перыяд, вызначаны з прымяненнем паправачнага каэфіцыента, разлічанага шляхам дзялення сярэднямесячнага фактычнага заробку работніка на сярэднямесячную велічыню мінімальна дапушчальнага ўзроўню аплаты працы за адпаведны перыяд выплаты страхавых узносаў.

Пры афармленні пенсіі ў працоўны стаж не ўключаецца той перыяд працы, калі заработная плата не налічвалася і, адпаведна, не пералічваліся страхавыя ўзносы ў Фонд.

Стаж працы і памер заробку застрахаванай асобы за перыяды работы пасля 1 студзеня 2003 пацвярджаюцца на падставе звестак індывідуальнага (персаніфікаванага) уліку.
 

-21%
-50%
-15%
-20%
-20%
-25%
-50%
-20%
-20%
-10%
-20%
0073023