
Дэпутаты Пінскага гарсавета прынялі рашэнне аб перайменаванні часткі вуліцы імя Веры Харужай у гонар спачылага кардынала. На некаторых дамах ужо з’явіліся адпаведныя шыльды.
Нагадаем, што кардынал Казімір Свёнтак сышоў з жыцця 21 ліпеня. Ён быў пахаваны ў Пінску. Гарадскія ўлады адразу ж пагадзіліся назваць адну з вуліц горада яго імем.