1. «Падает мотивация платить налоги». Белорусы плохо разбираются в бюджете. Вот к чему это может приводить
  2. Туктамышеву называют новой примой российского фигурного катания. Только взгляните, как она хороша
  3. «Белнефтехим» рассказал, насколько подорожает топливо до конца года
  4. В выходные чуть потеплеет, на следующей неделе — похолодание и дожди
  5. «Сказали снять». Убирают ли с полок в магазинах запрещенную NIVEA и что об этом думают покупатели
  6. «Вы будете петь вместе с ангелами, и твой голос будет звучать, как всегда, ярко». В Минске простились с Леонидом Борткевичем
  7. Какой уровень холестерина в крови небезопасен и чем он грозит? Врач отвечает на частый вопрос
  8. Курсы доллара и евро заметно падают. Что происходит на валютном рынке
  9. БГУ не продлевает контракт с Еленой Лаевской (ее сын Дмитрий защищает Виктора Бабарико)
  10. На «Гомсельмаше» рассказали про 400 вакансий, приглашение россиян на работу и зарплаты выше 3600 рублей
  11. Прокурор попросил два года ограничения свободы для Тимы Белорусских по «наркотической» статье
  12. Мошенники оформили на женщину онлайн-кредит на 10 000 рублей, пришлось его выплатить. Что говорят в банке
  13. «Настроения упаднические». Работники «Белмедпрепаратов» сообщают об увольнениях из-за политики
  14. «В больнице плакал и просил прощения». Поговорили с женой Виктора Борушко, которому дали 5 лет колонии
  15. Премьер-министр России в Минске: налоговая интеграция и анонс встречи Лукашенко и Путина
  16. АНТ: «Ціханоўскія атрымалі долю ў кампаніі сям'і Бабарыкі задоўга да выбараў». Глядзім дакументы
  17. Как скручивают пробеги у машин из Европы: вопиющие примеры и советы специалистов
  18. Бежали за границу через реки, леса и поля. Как белорусы скрываются от преследования силовиков
  19. «Это недопустимо». Григорий Василевич — об идее ограничить возраст для голосования 70 годами
  20. Правительство запретило вывоз из Беларуси пшеницы, гречихи, кукурузы и других злаков
  21. Вместо Земфиры — Моргенштерн. Организаторы «Вёски» — о возврате билетов и новом лайнапе
  22. «Оказалось бы, что Минск — древний азербайджанский город». Бывший президент Армении раскритиковал Лукашенко
  23. Врач — о симптомах хламидиоза и том, как им можно заразиться
  24. Врач объясняет, когда выпивать два дня — это уже запой и как быстро человек может спиться
  25. Посольство США в Беларуси прокомментировало задержание Юрия Зенковича
  26. «Я решил отвечать соразмерно». Байден заявил, что выбрал мягкий вариант санкций против России
  27. Где в Беларуси численность населения падала, а где росла? Посмотрели статистику по регионам
  28. Разбираемся с подержанными «китайцами». Что интересного можно купить?
  29. Переговоры с Мишустиным и новые законы. Что происходит в Беларуси 16 апреля
  30. Девушка Роналду — модель с невероятными формами. Вы удивитесь, узнав, чем она занималась до встречи с ним


Дзясятак украінскіх журналістаў з Кіева тры дні знаходзіліся з прэс-турам у Беларусі. Па якім прынцыпе адбіралі СМІ – незразумела, гэта быў выбар Амбасады Беларусі ў Украіне. Патрапілі і недзяржаўныя, і дзяржаўныя СМІ.

Журналісты ні за што не плацілі. Жылі ў гатэлі “Вікторыя”, у аднамесных нумарах коштам 180 даляраў за суткі, харчаваліся ў рэстаранах, 140 даляраў за квіткі туды сюды аплацілі. Пасля прэс-тура журналістка незалежнага тэлеканала СТБ Яўгенія Мотрыч распавяла нам свае ўражанні.

У Беларусі яна пабачыла завод МАЗ, Нясвіжскі замак, агракамбінат “Сноў”, цэнтр трансплантацыі органаў, Мінск-арэну, Нацыянальную бібліятэку.
 
 
У падобным нумары гатэля "Вікторыя" жыла Яўгенія і астатнія госці з Украіны
 
 
Мэту прэс-тура Яўгеніі не тлумачылі, але яна фармулюе яе сама.
 
 
Яўгенія Мотрыч: “Мэта, як я зразумела, была – паказаць, якая ёсць насамрэч Беларусь. Але як на мяне, усё было вельмі “паказушна”. Не тое, каб зусім ужо “пацёмкінская вёска”... Што мне паказваюць – я гэта бачу. Але маю сваю думку”.
 

Ці быў нейкі інструктаж для журналістаў?
 
Яўгенія Мотрыч: “Не было і не магло быць, напэўна. Яны разумелі, што мы – не мясцовыя СМІ. А калі б і быў які інструктаж – і што мне з гэтага?..”
 

Тым не менш, кажа Яўгенія, праграма была вельмі шчыльная і прадуманая – у тым плане, што цяжка было знайсці час, каб пабачыць ці зняць нешта “незапланаванае”.
 
Яўгенія Мотрыч: “Мы намагаліся, апроч таго, што нам паказвалі, здымаць і нешта сваё. Не ўсё нам удавалася, але намагаліся… Я думаю, што прынамсі мае сюжэты будуць аб’ектыўныя… Пагаварылі з украінскімі хакеістамі, якія прыехалі сюды працаваць. Пагаварылі з некаторымі эканамічнымі экспертамі, здымалі людзей на вуліцы, пабачылі кошты…”
 

Пра эканамічную сітуацыю ў Беларусі ўкраінцы начутыя.
 
Яўгенія Мотрыч: “Я так зразумела, што тое, што паказваюць па вашаму беларускаму тэлебачанню – гэта троху прыкрашана…”.
 

У Нясвіжскім замку журналістка, апроч прагляду асноўнай экскурсіі, паспела пагутарыць і з новым дырэктарам замка. Яна задавала яму пытанні наконт аднаўлення замка – чаму быў разбураны цэлы корпус, чаму зруйнавалі стары мост, знішчылі старую ляпніну – пра гэта
Яўгенія знайшла дастаткова ў інтэрнэце, рыхтуючыся да паездкі.
 

Яўгенія Мотрыч:
“Пагутарылі з дырэктарам Нясвіжскага замка. І ўсяму дрэннаму – руйнаванню будынка, руйнаванню маста – ён знайшоў тлумачэнне. Мусіць пажарная машына праехаць па мосце ў замак – па пажарнай бяспецы. Па старому не можа праехаць – значыцца, трэба новы збудаваць”.
 
Такім пабачылі Нясвіжскі замак украінскія журналісты

У
клініцы, дзе трансплантуюць органы, украінскую журналістку зацікавіла незвычайная для іх асаблівасць – трансплантацыя органаў ад памерлых людзей.
 
Яўгенія Мотрыч: “У гэтай клініцы нам паказалі цікавую рэч: у іх трансплантуюць органы ад мёртвых людзей. У нас гэта забаронена заканадаўствам – у вас дазволена. Таму ўкраінцы едуць да вас. Гэта цікава з выгляду нашай сітуацыі, бо ў нас быў скандал з “чорнай трансплантацыяй”.
 

Пра трактары “Беларусь” Яўгенія Мотрыч чула і дагэтуль, іх хапае ва Украіне. Але пабачанае ў Мінску журналістку ўразіла і насмяшыла.
 
Яўгенія Мотрыч: “Дужа смяялася, калі пабачыла, што ў вас ёсць трактары на вуліцах, якія з міргалкамі – і якія займаюцца эвакуацыяй аўтамабіляў! Такое ўражанне, што накляпалі столькі трактароў, што ўжо выкарыстоўваюць іх і не па прызначэнню”.
 
Трактары з міргалкамі насмяшылі ўкраінцаў. Фота http://evakyator.by

Якое агульнае ўражанне засталося ў незалежнай украінскай журналісткі ад афіцыйнага трохдзённага прэс-тура ў Беларусь?
 
Яўгенія Мотрыч: “Напраўду, такое адчуванне, што за табою ўвесь час… Гэта маё суб’ектыўнае пачуццё – што за табою пастаянна наглядаюць. Магчыма, гэта мае стэрэатыпы – што я ведаю пра Беларусь, пра колькасць спецслужбаў…”
-10%
-20%
-15%
-50%
-40%
-10%
-50%
-5%
-30%
-17%
0070970