Гарадзенкам, каб набыць тэст на цяжарнасць, у бліжэйшы час прыйдзецца аддаць час на пошукі. З дзяржаўных аптэк тэсты яны раптоўна зніклі.
- Тэстаў пакуль што няма на складзе, але чаму так здарылася, мы не ведаем, - распавялі "ТС" у адной з аптэк па вуліцы Ажэшкі. - Калі яны з'явяцца, мы таксама не ведаем, бо не займаемся закупкамі. Але мы і самі хвалюемся, бо гэта даволі хадавы тавар.
Дарэчы, беларускія фармацэўтычныя кампаніі тэсты на цяжарнасць не вырабляюць.
Таму, магчыма, знікненне звязана з павышэннем коштаў на імпартныя тэсты.
У камерцыйных аптэках горада тэсты на цяжаранасць пакуль ёсць.
Адрасы аптэк, дзе можна набыць тэсты, можна даведацца па тэлефоне 180.
Разделы
- TAM.BY — поиск компаний и услуг
- hoster.by — хостинг и регистрация доменов
- Rebenok.by — энциклопедия для родителей
- Ты можешь им помочь — благотворительность
- tutby.com — реклама на TUT.BY