Подпишитесь на нашу ежедневную рассылку с новыми материалами

Общество


З пачатку 2003 года беларускія мытнікі спынілі больш за 20 спроб незаконнага перамяшчэння праз граніцу гістарычных і мастацкіх каштоўнасцей. Паводле ацэнак мастацтвазнаўцаў, кошт 112 рарытэтаў, канфіскаваных у парушальнікаў, складае 25 мільёнаў 600 тысяч рублёў, паведамілі БЕЛТА у прэс-службе Дзяржаўнага мытнага камітэта.

У большасці выпадкаў "аматары старажытнасцей" спрабавалі вывезці з краіны старадаўнія іконы, царкоўныя рэчы, гадзіннікі, вырабы народных промыслаў і манеты. Як паведамлялася па каналах БЕЛТА, адным з самых лоўкіх быў жыхар Літвы. Гэты "знаток даўніны" збіраўся незаконна правезці праз граніцу 24 іконы і драўляны царкоўны крыж з распяццем. Каб утаіць каштоўны груз ад мытнікаў, парушальнік абсталяваў спецыяльныя тайнікі пад днішчам сваёй "Нівы", але яго хітрасць не ўдалася. Сярод выяўленых каштоўнасцей - іконы "Святы Георгій Перамаганосец", "Уладзімірскай Прасвятой Багародзіцы", "Казанскай Багародзіцы".
0059072