Главное
Минск
Эксклюзив
Деньги и власть
В мире
Кругозор
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Спорт
Авто
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY
  • Архив новостей
  • Архив новостей
    ПНВТСРЧТПТСБВС
    303112345
    6789101112
    13141516171819
    20212223242526
    272812345

Общество


Рэспубліканскі штаб, які каардынаваў работы па будаўніцтву Мінскай кальцавой аўтамабільнай дарогі, не забяспечыў належнае ўзаемадзеянне праектных і будаўнічых арганізацый. Такі вывад зроблены на пасяджэнні калегіі Камітэта дзяржаўнага кантролю, якое адбылося 6 жніўня. Тут разгледжаны вынікі праверкі эфектыўнасці выкарыстання бюджэтных сродкаў, выдзеленых на будаўніцтва і рэканструкцыю кальцавой дарогі. Былі ўстаноўлены парушэнні, дапушчаныя пры праектаванні дарожных аб'ектаў, што прывяло да павелічэння кошту іх будаўніцтва, няправільнаму прымяненню цэн і каэфіцыентаў, выкарыстанню матэрыялаў, якія не адпавядаюць дзеючым стандартам. Ёсць упушчэнні і ў бухгалтарскім уліку.

Як паведамілі БЕЛТА у прэс-цэнтры камітэта, калегія прапанавала Савету Міністраў узмацніць кантроль за дзейнасцю Міністэрства транспарту і камунікацый, падрыхтаваць змяненні ў Закон "Аб дарожных фондах у Рэспубліцы Беларусь", прадугледзеўшы стварэнне ў рэспубліканскім бюджэце адзінага дарожнага фонду. Прапанавана таксама ўнесці дапаўненні ў пастанову ўрада аб адказнасці за расходаванне бюджэтных сродкаў. Канкрэтныя прапановы, якія датычацца ўдасканалення работы дарожнай галіны, накіраваны Міністэрству фінансаў, Мінбудархітэктуры, Мінтрансу.