Подпишитесь на нашу ежедневную рассылку с новыми материалами

Общество


Новыя кнігі і альбомы па мастацтву папоўнілі 31 ліпеня фонд бібліятэкі Беларускай акадэміі мастацтваў. А зрабіў такі падарунак роднаму ВНУ лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі 2002 года вядомы мастак Валерый Шкаруба. Грашовае ўзнагароджанне, якое ўручаецца ўладальніку гэтага высокага звання, ён вырашыў патраціць на такую неабходную студэнтам літаратуру. Як расказаў мастак карэспандэнту БЕЛТА, ён набыў два камплекты па 13 экзэмпляраў кніг і альбомаў. Сюды ўвайшлі выданні серый "Вялікія музеі свету" і "Вялікія палацы свету". Акрамя таго, мастак падарыў альбомы, прысвечаныя рускаму жывапісу. Кнігі цудоўна выдадзены, аб'ёмныя і змястоўныя.

Другі такі "важкі" камплект Валерый Шкаруба збіраецца падарыць бібліятэцы Барысава - горада, у якім ён нарадзіўся. Цырымонія адбудзецца 1 жніўня.
0058648