Сваё рашэнне кіраўнік друкарні тлумачыць тым, што гэтая папера - нізкай якасці, з-за чаго псуецца абсталяванне (ратацыйныя друкавальныя машыны), а рамонт і прастоі гэтых машын прыносяць непрадбачаныя страты і вядуць да заўчаснага зносу абсталявання. Акрамя таго, папера марак А і Б валодае нізкай ступенню праклейкі і ўбірае ў сябе больш фарбы, чым папера марак О і В, што вядзе да перарасходу друкарскай фарбы больш чым на 10% ад нормы.
Дырэктар Брэсцкай друкарні таксама паведамляе, што ўсе іншыя друкарні ў абласных цэнтрах Беларусі, якія маюць высокахуткасныя друкавальныя машыны, выпускаюць газеты только на паперы маркі О. З гэтага можна зрабіць выснову, што і ў іх паўстаюць праблемы пры працы з паперай вытворчасці шклоўскага "Завода газетнай паперы".

Клікніце, каб павялічыць выяву