Подпишитесь на нашу ежедневную рассылку с новыми материалами

Общество


Архітэктары інстытута "Мінскпраект" пачалі распрацоўку праекта парку вакол новага будынка Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА галоўны архітэктар праекта Галіна Перліна.

Паводле яе даных, праектам вызначаны межы будучага парку, які раскінецца ў межах вуліц Філімонава і праспекта імя Скарыны. Яго плошча складзе 80 гектараў.

Закладка каменя ў гонар заснавання парку павінна адбыцца ў верасні 2003 года. Тэрмін завяршэння праектнай дакументацыі намечаны на канец 2004 года. Да адкрыцця бібліятэкі - у 2005 годзе - праект будзе ўвасоблены ў жыццё.

Галіна Перліна расказала, што праектам прадугледжваецца размяшчэнне на тэрыторыі парку розных функцыянальных зон: атракцыёнаў, спартыўных пляцовак, у тым ліку і для міні-гольфа, а таксама маладзёжнага цэнтра. Плануецца і стварэнне гісторыка-пазнавальнай зоны, абумоўленай блізкасцю маёнтка Ваньковіча. Сярод архітэктурных прэм'ер - узвядзенне двух мастоў цераз канал Вілейска-Мінскай воднай сістэмы, будаўніцтва новай транспартнай развязкі.