Подпишитесь на нашу ежедневную рассылку с новыми материалами

Общество


За апошнія трое сутак у Беларусі патанулі 57 чалавек. Як паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязей МУС, найбольшая колькасць людзей загінулі ў вадаёмах Мінскай вобласці.

Паводле даных МУС, асноўнымі прычынамі здарэнняў на вадзе з'яўляюцца ўжыванне спіртных напіткаў у зонах адпачынку, купанне ў недазволеных месцах, а таксама пакіданне дзяцей без нагляду.