Подпишитесь на нашу ежедневную рассылку с новыми материалами

Общество


У сувязі з падрыхтоўкай да маючага адбыцца ацяпляльнага сезона Аляксандр Лукашэнка 31 ліпеня правёў нараду па пытаннях удасканалення сістэмы паставак у краіну энерганосьбітаў. У ёй прынялі ўдзел старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю, старшыня камісіі па пытаннях імпарту энергарэсурсаў Анатоль Тозік, выконваючы абавязкі намесніка прэм'ер-міністра Уладзімір Сямашка, памочнік прэзідэнта Сяргей Ткачоў.

Як паведамілі БЕЛТА у прэс-службе кіраўніка дзяржавы, Анатоль Тозік далажыў прэзідэнту аб выніках работы камісіі па пытаннях імпарту энергарэсурсаў, створанай распараджэннем прэзідэнта ў красавіку бягучага года. Цяпер усе пытанні забеспячэння энергетычнай бяспекі краіны паспяхова вырашаны, арганізаваны ўстойлівыя пастаўкі нафты, газу, іншых энерганосьбітаў, якія Беларусь своечасова і поўнасцю аплачвае.

Прэзідэнт даручыў на працягу двух-трох месяцаў прыняць меры па далейшаму ўдасканаленню сістэмы паставак у Беларусь энергарэсурсаў з тым, каб яна стала максімальна стабільнай, празрыстай і зразумелай, у поўнай меры адпавядала інтарэсам беларускай дзяржавы.