Главное
Минск
Эксклюзив
Деньги и власть
В мире
Кругозор
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Спорт
Авто
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY
  • Архив новостей
  • Архив новостей
    ПНВТСРЧТПТСБВС
    2627282930311
    2345678
    9101112131415
    16171819202122
    23242526272829
    303112345
  • Популярное

Общество


Але, са зьвесткаў розных інфармагенцтваў, адмыслоўцы Міністэрства аховы здароўя сьцьвярджаюць, што пра масавыя захворваньні пакуль казаць рана. Эпідэміялягічны парог перавышаны пакуль толькі ў Гомелі, а наагул па Беларусі хворых на грып пакуль ня надта шмат.

Сапраўды, пра эпідэмію грыпу можна казаць толькі ў Гомельскай вобласьці. Там эпідэміялягічны бар'ер перавышаны амаль у пяць разоў. На вострыя рэсьпіратарныя інфэкцыі захварэлі амаль 2 з паловай тысячы гамяльчан. Прычым, у палове выпадкаў ім ставіўся дыягназ "грып". 56 адсоткаў хворых - дзеці ва ўзросьце да 14 гадоў. І ўсё гэта пры тым, што ў лістападзе-сьнежні ў Гомель было завезена больш за 28 тысяч антыгрыпознай вакцыны, а таксама былі зроблены прышчэпкі гэтак званай "групе рызыкі".

У сувязі з пачаткам эпідэміі, з учорашняга дня ва ўсіх гомельскіх школах абвешчаны караньцін. Плянуецца, што ён будзе доўжыцца 10 дзён. У гэты час распараджэньнем мясцовых гарадзкіх уладаў абмежавана правядзеньне масавых культурных і спартовых мерапрыемстваў. Таксама будзе ўзмацняцца прафіляктыка ў паліклініках, лякарнях ды дзіцячых садкох.

У Менску й вобласьці мэдыкі чакаюць умераную эпідэмію грыпу, пад час якой будуць цыркуляваць вірусы А й Б. Дзеля прафіляктыкі рэкамэндуецца рабіць прышчэпкі ў любой паліклініцы па месцы жыхарства. У першую чаргу яны неабходныя пажылым людзям, а таксама тым, хто пакутуе на хранічныя захворваньні дыхальных шляхоў. Супрацьстаяць інфэкцыі таксама дапамагаюць вітаміны, настойка араліі ды загартавальныя працэдуры.

У Берасьцейскай вобласьці пакуль зафіксаваныя лякальныя ўспышкі захворваньня на грып. Першым эпідэмію прыняў Кобрынскі раён. У самым Берасьці сытуацыя сёньня горшая, чым у іншых кантрольных гарадох - Баранавічах ды Пінску. Узровень захворваньня ў абласным цэнтры вышэйшы - адпаведна - у 2 і ў 3 разы. Менавіта таму высокая верагоднасьць таго, што Берасьце хутка ўступіць у эпідэмію. Аднак пакуль у горадзе няма перавышэньня парогавага ўзроўню захворваньня. Не назіраецца ўспышак вострых рэсьпіратарных захворваньняў і ў школах.

Пра сытуацыю ў іншых рэгіёнах Беларусі на сёньняшні дзень інфармагенцтвы нічога не паведамляюць. Па дадатковыя зьвесткі я зьвярнулася ў Рэспубліканскі цэнтар гігіены ды эпідэміялёгіі. Загадчыца аддзяленьня імунапрафіляктыкі Сьвятлана Тарарук, якая два тыдні таму давала інтэрвію Радыё Рацыя, заявіла, што ніякай інфармацыі пра грып ніякім журналістам, акрамя карэспандэнтаў БелТА, яна даваць ня можа - забараніла начальства. "Няхай БелТА забірае інфармацыю, а потым "фільтруе": каму даваць, а каму - не".

У Міністэрстве аховы здароўя таксама нічога высьветліць не атрымалася. Чыноўнікаў, якія займаюцца непасрэдна гігіенай ды эпідэміялёгіяй, папросту няма на працы цягам дня. Чаму афіцыйную інфармацыю пра сытуацыю з эпідэміяй грыпу можа атрымліваць толькі дзяржаўнае інфармагенцтва, - зразумець цяжка.

Юлія Шарова

Радыё Рацыя