Подпишитесь на нашу ежедневную рассылку с новыми материалами

Общество


У пятніцу шэраг палітыкаў, грамадзкіх дзеячоў і журналістаў выступілі са зваротам, у якім заклікалі стварыць шырокую, як падкрэсьлена ў дакумэнце, Грамадзянскую кааліцыю "Ў 21 стагодзьдзе з новым прэзыдэнтам". Ініцыятарам стварэньня гэтай кааліцыі выступіў грамадзскі камітэт "Выбар 2001". Аднак назіральнікі зьвярнулі ўвагу на тое, што пад зваротам няма подпісаў лідэраў буйнейшых палітычных партыяў, якія ўваходзяць у Каардынацыйную Раду дэмакратычных сілаў. Адзін зь ініцыятараў звароту - Васіль Шлындзікаў - цьвердзіць: пад адзіным кандыдатам пакуль маецца на ўвазе Павал Казлоўскі.

Ініцыятыва стварэньня шырокай кааліцыі на прэзыдэнцкія выбары належыць грамадзкаму камітэту "Выбар 2001". У распаўсюджанай заяве лідэрам палітычных партыяў, прафсаюзаў, грамадзкіх арганізацыяў, а таксама кандыдатам у прэзыдэнты прапануецца далучыцца да ініцыятывы, якую "Выбар 2001" назваў "У 21 стагодзьдзе з новым прэзыдэнтам". "Мы заклікаем далучыцца да кааліцыі ўсіх, хто гатовы забясьпечыць перамогу адзінага кандыдата", - гаворыцца ў дакумэнце, падпісаным больш чым 20 чалавекамі. Сярод іх: Станіслаў Багданкевіч, Васіль Шлыньдзікаў, Павал Казлоўскі, Уладзімер Нісьцюк, Тацяна Процька, Міхаіл Чыгір, Станіслаў Шушкевіч ды іншыя. Прозьвішчаў лідэраў буйнейшых апазыцыйных партыяў, якія ўваходзяць у КРДС (акрамя Шушкевіча), пад заявай - заўважу - няма.

Фактычна Грамадзкі камітэт "Выбар 2001" агучыў прэтэнзію на тое, што імя адзінага кандыдата павінна быць названае ў межах новай кааліцыі. Прычым, пад кандыдатам "Х" маецца на ўвазе пэўная асоба - экс-міністар абароны Павал Казлоўскі. Пра гэта ў інтэрвію Рацыі заявіў сустаршыня ініцыятыўнай групы па стварэньні Грамадзкага камітэту "Выбар 2001" Васіль Шлындзікаў.

В.Ш.: - Цель этой коалиции - избрание нового демократического президента.Это инициатива Гражданского комитета "Выбор 2001".

Ю.К.: - Спадар Шлындзікаў, вядома, што ў межах Каардынацыйнай Рады дэмакратычных сілаў зараз абмяркоўваюцца тры кандыдатуры магчымых прэтэндэнтаў на кандыдацтва ў прэзыдэнты - спадароў Ганчарыка, Чыгіра й Домаша. Нейкім чынам Вы арыентуеце свае заклікі на аднаго з гэтых кандыдатаў, ці прагназуеце, што зьявіцца яшчэ нехта.

В.Ш.: - Мы смотрим более шире на ситуацию. Сегодня я имею в виду генерал-полковника Пал Палыча Казловского. Возможно кто-то ещё появится.

Ю.К.: - Вы выступаеце за стварэньне шырокай кааліцыі. Зь кім ужо зараз праведзеныя перамовы? Зь якімі палітычнымі партыямі? Скажам, з камуністамі, якія заяўляюць пра тое, што будуць вылучаць свайго кандыдата Калякіна, ці зь лібэрал-дэмакратамі, ад якіх зьбіраецца балятавацца Гайдукевіч?

В.Ш.: - Большинство понимает, что это нужно делать так: создавать широкую коалицию, а не выдвигать кандидата от какого-то политического спектра. Другое дело, что, например, коммунисты- калякинцы считают: они должны создавать свой левый центр и выдвигать спортивного лидера Калякина. Ради того, чтобы раскрутить партию. Своя точка зрения у либеральных демократов, у Гайдукевича. Возможно, у Зенона Станиславовича Позьняка.

Ю.К.: - А ў КРДС?

В.Ш.: - А КРДС, по крайней мере ОГП как член КРДС, выступаем за коалицию. Большинство.

Гэтак разважыў у інтэрвію Рацыі адзін зь ініцыятараў стварэньня новай кааліцыі Васіль Шлындзікаў.

Спробай перахапіць ініцыятыву ў Каардынацыйнай Рады дэмакратычных сілаў і пашырыць колькасьць магчымых прэтэндэнтаў на кандыдацтва ад апазыцыі назваў новую ініцыятыву "Выбару 2001" адзін зь сяброў КРДС. Ён прыгадаў, што "Выбар 2001" аб'ядноўвае пераважна палітыкаў, якія ня маюць мэханізмаў уплыву на рашэньні, што прымаюцца ў межах Каардынацыйнае Рады. А таму заяўка на стварэньне шырокай кааліцыі "Ў 21 стагодзьдзе з новым прэзыдэнтам" КРДС, хутчэй за ўсё, будзе успрынята як спроба стварэньня яшчэ аднаго альтэрнатыўнага апазыцыйнага цэнтру.

Юрась Карманаў

Радыё Рацыя