Подпишитесь на нашу ежедневную рассылку с новыми материалами

Общество


У панядзелак 28 ліпеня а 18 гадзіне ў будынку былога ліцэю імя Коласа мае адбыцца ўстаноўчы сход Агульнабеларускага камітэту "У абарону ліцэю".

Магчыма, паведамляюць арганізатары сходу, уваход у ліцэй будзе "апячатаны" будаўнікамі і нікога ў будынак міліцыя ня пусьціць, тады плянуецца сход праводзіць у двары й у любых умовах.

28 ліпеня у 14 гадзін адбудзецца 2-е паседжанне І Сойму маладзёвай ініцыятывы "Ліцэйская грамада", на якім будзе вызначаная стрэтэгія дзеяньняў аб'яднаньня і плян вулічных акцыяў. Будуць зацьверджаныя звароты да в.а. прэм'ер-міністра і да грамадзкасьці. Будуць абвешчаныя вынікі размовы ліцэістаў з рэдактарам "Советской Белоруссии" Паўлам Якубовічам.