Главное
Минск
Эксклюзив
Деньги и власть
В мире
Кругозор
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Спорт
Авто
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY

Общество


Будынак Белдзяржфілармоніі пасля капітальнага рамонту не будзе ўведзены ў строй у запланаваны час - 1 верасня. Аб гэтым на пасяджэнні калегіі Міністэрства культуры 24 ліпеня паведаміў дырэктар філармоніі Аляксей Шут. Сярод галоўных прычын, якія ўплываюць на гэту сітуацыю, ён назваў адсутнасць канчатковай праектна-каштарыснай дакументацыі і тое, што не арганізавана работа будаўнікоў у дзве змены.

Здача будынка ў эксплуатацыю будзе праходзіць паэтапна. Ужо ў верасні сюды могуць усяліцца творчыя калектывы Белдзяржфілармоніі, а вось дата адкрыцця Канцэртнай залы пакуль не вызначана. Сярод праблем, якія неабходна вырашаць ужо цяпер, Аляксей Шут выдзеліў як асабліва важную: павелічэнне штатнай колькасці філармоніі за кошт запрашэння высакакласных інжынерна-тэхнічных спецыялістаў па абслугоўванню новага сучаснага абсталявання, устаноўленага ў будынку філармоніі. Сур'ёзны клопат выклікае таксама зношанасць музычных інструментаў. У першую чаргу неабходна набыць канцэртныя раялі і клавішныя інструменты. Неабходна вырашыць пытанне з рэкламай. Справа ў тым, што згодна з праектам добраўпарадкавання тэрыторыі перад будынкам філармоніі павінны быць зняты рэкламныя шчыты. Замест іх Аляксей Шут прапанаваў устанавіць электроннае табло, папярэдні кошт якога складае каля 350 тысяч долараў ЗША.