Подпишитесь на нашу ежедневную рассылку с новыми материалами

Общество


У Беларусі расце колькасць прыхільнікаў сельскага турызму. Як расказала карэспандэнту БЕЛТА старшыня грамадскага аб'яднання "Агра- і экатурызм" Валерыя Кліцунова, жыхары пасёлка Камарова, што ў Нарачанскім краі, выказалі жаданне арганізаваць прыём адпачываючых. Пасёлак размешчаны ў маляўнічым кутку за чатыры кіламетры ад Блакітных азёр. Яго вызначае незвычайны мікраклімат, высокая культура насельніцтва, вялікі працэнт якога складае сельская інтэлігенцыя. У ідэальным парадку знаходзяцца дамы, іх акружаюць зялёныя газоны. Але галоўная выдатная мясціна -- старадаўняя графская сядзіба Хамінскіх. Побач з ёй на тэрыторыі вялікага парку размешчаны Свірскі сельскагаспадарчы ліцэй, вучні якога ўзялі шэфства над помнікам архітэктуры, даглядаюць яны і паркавыя зялёныя насаджэнні.

На двухдзённым семінары спецыялісты "Агра- і экатурызму" падзяліліся вопытам ў галіне арганізацыі адпачынку ў сельскай мясцовасці з жыхарамі пасёлка, расказалі аб стандартах і катэгорыях жылля і адпачынку для прыезджых.