Подпишитесь на нашу ежедневную рассылку с новыми материалами

Общество


Тры работы аўтарскага калектыву Беларускага відэацэнтра заваявалі Гран-пры на 7-м міжнародным экалагічным тэлевізійным фестывалі "Выратаваць і захаваць". У форуме, які прайшоў у Ханты-Мансійску, удзел прынялі 180 фільмаў 80 тэлекампаній з Беларусі, Расіі, Чэхіі, Венгрыі, Казахстана, Эстоніі, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА Ігар Бышнеў - рэжысёр і аўтар сцэнарыяў работ, якія прадстаўлялі нашу краіну.

Фільмы, якія атрымалі Гран-пры, -- апошнія з цыкла "Цудоўная прырода Беларусі", гаворыць Ігар Бышнеў. Кінастужка "У царстве бакланаў і чапель" расказвае аб жыцці самай буйной у Еўропе птушынай калоніі, аб тым, як і чаму птушкі аб'ядноўваюцца ў чароды, заводзяць сем'і і гадуюць птушанят. Работа "Жабы на дарогах" - аб унікальнай кампаніі па выратаванню амфібій, якія ў перыяд веснавой міграцыі да вадаёмаў у вялікіх колькасцях гінуць на аўтатрасах. Фільм "Апошнія арлы" раскажа аб птушках-драпежніках , якія сталі ў апошнія гады на еўрапейскім кантыненце выміраючым відам. Аб энтузіястах, якія прысвяцілі сваё жыццё вывучэнню і захаванню арлоў.

Як адзначыў Ігар Бышнеў, да 1999 года фільмы аб фауне Беларусі не ствараліся. На сённяшні дзень іх ужо дзевяць. Беларускімі рэжысёрамі таксама знята больш як дзесяць відэаролікаў, якія трансліруюцца на розных тэлевізійных каналах.
,