Подпишитесь на нашу ежедневную рассылку с новыми материалами

Общество


У Нацыянальным аэрапорце Мінск будзе адкрыты пункт часовага ўтрымання мігрантаў і бежанцаў. Пагадненне аб гэтым 23 ліпеня падпісалі намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта пагранвойскаў Беларусі генерал-маёр Мікалай Кохан і прадстаўнік упраўлення вярхоўнага Камісара ААН па справах бежанцаў /УВКБ ААН/ Ілья Тадаровіч.

Паводле слоў Мікалая Кохана, у сувязі з пашырэннем Еўрапейскага саюза наша краіна становіцца апошнім пунктам на шляху "нелегалаў" з Азіі і Афрыкі ў краіны Заходняй Еўропы. Паводле даных статыстыкі, агульная колькасць нелегальных мігрантаў, якіх штогод затрымліваюць у Беларусі, складае 80-110 тысяч чалавек. Ілья Тадаровіч адзначыў, што прыкладна 15-20 працэнтаў з іх могуць мець абгрунтаваныя патрабаванні на атрыманне статусу бежанцаў. У мінулым годзе наша краіна далучылася да Канвенцыі аб бежанцах 1951 года. Акрамя таго, новая рэдакцыя "Закона аб бежанцах" цалкам адпавядае міжнароднаму праву ў адносінах да бежанцаў, сказаў Мікалай Кохан. Праект, які рэалізуецца сумесна з УВКБ ААН, накіраваны на аказанне дапамогі па стварэнню пункта часовага размяшчэння для бежанцаў, якія знаходзяцца ў транзітнай зоне Нацыянальнага аэрапорта Мінск. Прадстаўнік ААН таксама падкрэсліў, што такіх пунктаў няма ні ў маскоўскім аэрапорце Шарамецьева-2, ні ў Ківе. Паводле яго слоў, ужо ў самы бліжэйшы час пачнуцца работы па стварэнню пункта, а завяршыць іх плануецца да канца гэтага года.