1. Минлесхоз объяснил, почему доски в Беларуси подорожали в два раза
  2. Суды и протесты, созвон Лукашенко и Путина, похороны Борткевича. Что происходит в Беларуси 15 апреля
  3. «Друзья шутят, что я теперь «яжбать». Молодой папа в декрете — о разводе, дочери и трудностях
  4. Биатлонистка Сола честно рассказала о позиции, народной любви и собственном гнездышке в Новой Боровой
  5. Умер автор белорусского букваря Анатолий Клышко
  6. Бежали за границу через реки, леса и поля. Как белорусы скрываются от преследования силовиков
  7. Опубликована свежая статистика Минздрава по COVID-19
  8. «Настроения упаднические». Работники «Белмедпрепаратов» сообщают об увольнениях из-за политики
  9. «Алкоголь — основная причина». Врач рассказывает, почему появляется панкреатит и как его лечить
  10. Лукашенко пообещал рассказать «много интересного» об Алиеве и Карабахе, когда перестанет быть президентом
  11. «Сказали снять». Убирают ли с полок в магазинах запрещенную NIVEA и что об этом думают покупатели
  12. Три белоруски попали в популярный «Женский стендап» на ТНТ. Вот кто они
  13. Олексин рассказал, почему торговал сигаретами через арабскую компанию
  14. Конституционная комиссия предлагает дать право голоса белорусам от 20 до 70 лет
  15. В Беларуси завели более трех тысяч «протестных» уголовных дел
  16. «Побелка деревьев весной — пережиток советского прошлого». Эксперт рассказал все о побелке сада
  17. Мошенники оформили на женщину онлайн-кредит на 10 000 рублей, пришлось его выплатить. Что говорят в банке
  18. Глава Нацбанка прокомментировал слухи о своей отставке
  19. Минчанку судят за оскорбление Ермошиной. Глава ЦИК в суд не явилась
  20. «Затронута тема нагорно-карабахского урегулирования». Лукашенко и Путин поговорили по телефону
  21. Бабарико говорит, что обвиняемые невиновны. А как считают они сами?
  22. «Белнефтехим» рассказал, насколько подорожает топливо до конца года
  23. «Вы будете петь вместе с ангелами, и твой голос будет звучать, как всегда, ярко». В Минске простились с Леонидом Борткевичем
  24. Товар исчезнет с полок? А есть шанс, что вернется? Про запрет по NIVEA — в простых вопросах и ответах
  25. Сегодня завершается сбор средств на проект TUT.BY
  26. «С остринкой и иронией». Как белорусский бренд одежды стал конкурировать с известными марками
  27. «Гродно Азот»: мы давно не работаем с Helm. Скоро средняя зарплата вырастет до 2 тысяч рублей
  28. «Дети писали: вы крутая!» Татьяна ушла из бизнеса в школу и перевезла семью из Минска в Ляховичи
  29. «Это что вообще такое?» Владелец удивился страховой выплате за легкое повреждение Mercedes S500
  30. «Нацбанк показал, что рычаги у него остаются». Что означает повышение ставки рефинансирования


Ірына АСТАШКЕВІЧ, фота аўтара,

Пра Гомель і яго гісторыю раскажа голас дыктара на беларускай мове, калі вам пашчасціць сесці ў "асветніцкі" тралейбус №1 і праехаць ад Гомельскага чыгуначнага вакзала да канцавога прыпынку ў раёне абласной ДАІ.

Звонку і знутры сродак перасоўвання аформлены фотаздымкамі і друкаванай інфармацыяй, якая таксама дапамагае лепш зарыентавацца ў падзеях даўно мінулых дзён. Той жа мэце адпавядаюць і квіточкі, на якіх з аднаго боку - выява помніка першаму гамяльчаніну, з другога - кароткая даведка аб цікавым факце. Напрыклад, аб такім: "Магчыма, назва горада Гомель - бярэ свой пачатак ад паўночнакаўказскага і іранскага слова "гом", што азначае "ўзвышша", "груд" або "яр".

Між тым, як расказаў намеснік дырэктара камунальнага ўнітарнага прадпрыемства "Гарэлектратранспарт" Сяргей Лазько, аўтарамі ідэі сталі студэнты Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Сухога на чале з Аляксандрам Аплачынавым. Маладыя людзі звярнуліся ў Гомельскі гарвыканкам, дзе іх ідэя знайшла падтрымку і працяг. Далей усе працавалі разам. Да ўвасаблення ў жыццё былі прыцягнуты і спецыялісты музея Гомеля, і дызайнеры, і мясцовыя журналісты.

Гэты транспартны сродак прайшоў адным з першых па мосце, які пасля рэканструкцыі быў адкрыты ў Гомелі. А першымі пасажырамі сталі кіраўнікі вобласці і горада. Для ўдзелу ў значнай падзеі прыехаў і старшыня Камітэта дзяржкантролю Рэспублікі Беларусь Аляксандр Якабсон. Гэта па яго ініцыятыве, калі ён быў старшынёй Гомельскага аблвыканкама, пачаліся работы па аднаўленні гэтай важнай транспартнай артэрыі цераз раку Сож.



Такім чынам, можна лічыць, закончана сумесная аперацыя, якая пазбавіла горад над Сожам ад аўтамабільных пробак паміж Цэнтральным, Савецкім і Навабеліцкім раёнамі Гомеля. Гэта першы падвоены мост не толькі ў Гомелі, але і наогул цераз раку Сож. Два гады таму побач са старым 60-гадовым вырас брат-блізнец. Пры яго ўзвядзенні выкарыстоўвалі новыя маркі сталі і бетону, апоры на палях, забітых на 30-метровую глыбіню, а пралётнае палатно-"бутэрброд", складзенае са мноства пластоў, вытрымлівае нераўнамерныя нагрузкі. Па такой жа схеме капітальна рэканструявалі і суседні мост-пенсіянер. Дзмітрый Алампіеў, дырэктар філіяла Мостабудаўнічага ўпраўлення №4, кажа, што ад старога маста мала што ўвогуле засталося:

- Жалезабетонныя збудаванні мы цалкам разабралі, нарасцілі апоры і ўстанавілі новыя сучасныя жалезабетонныя бэлькі. Тэрміны будаўніцтва былі скарочаны на 5 месяцаў, выдаткі склалі 25 млрд рублёў.



Падвоены мост мае даўжыню амаль 350 метраў. На кожнай з яго галін цяпер аднабаковы рух. Гэта важны крок у барацьбе з гарадскімі пробкамі. Больш за тое, гэта яшчэ і аб'ект міжнароднага значэння. Па ім толькі за летні сезон праязджае больш за мільён турыстаў з Беларусі, Расіі і Украіны. У бліжэйшых планах будаўнікоў - узвядзенне яшчэ аднаго моста цераз Сож. Ён будзе знаходзіцца за некалькі кіламетраў вышэй па цячэнні. Новая аб'язная траса звяжа напрамак Пецярбург-Адэса і Мінск-Бранск. 


-30%
-11%
-15%
-10%
-15%
-10%
-15%
-5%
0071694