Главное
Минск
Эксклюзив
Деньги и власть
В мире
Кругозор
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Спорт
Авто
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY
  • Архив новостей
  • Архив новостей
    ПНВТСРЧТПТСБВС
    303112345
    6789101112
    13141516171819
    20212223242526
    272812345
  • Популярное

Общество


Даходы кансалідаванага бюджэту Беларусі ў адносінах да валавога ўнутранага прадукту /ВУП/ павялічыліся з 34,5 працэнта за аналагічны перыяд мінулага года да 36,3 працэнта ў гэтым годзе, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА у Міністэрстве фінансаў. Такім чынам, кансалідаваны бюджэт рэспублікі за студзень-май 2003 года выкананы з прафіцытам 0,3 працэнта да ВУП. Прычым паступленні ад бягучых падатковых даходаў склалі 76 працэнтаў ад сумы ўсіх даходаў. Разам з тым, паводле інфармацыі Міністэрства статыстыкі і аналізу, у агульных даходах кансалідаванага бюджэту ў студзені-маі гэтага года ў параўнанні з аналагічным мінулагоднім перыядам зменшылася доля падатку на прыбытак, акцызаў і падатку на дабаўленую вартасць.

Расходы кансалідаванага бюджэту ў адносінах да ВУП за перыяд, што аналізуецца, склалі 36 працэнтаў. У структуры расходаў затраты на падтрымку галін і асобных аб'ектаў эканомікі, сацыяльна-культурныя мерапрыемствы, дзяржаўнае кіраванне і мясцовае самакіраванне дасягнулі 59,3 працэнта ад агульнай сумы расходаў. Прычым доля расходаў на сацыяльна-культурныя мерапрыемствы ў агульных расходах бюджэту скарацілася з 44,7 працэнта ў студзені-маі 2002 года да 42,6 працэнта ў гэтым годзе. Расходы дзяржаўных пазабюджэтных і бюджэтных мэтавых фондаў склалі 15,9 працэнта ад агульнай сумы расходаў.