1. «Он не тот человек, который привык жаловаться». Девушка Эдуарда Бабарико — о его 10 месяцах в СИЗО
  2. «Осознание, что это действия не совсем законные, появилось позже». Замов Бабарико допрашивают в суде
  3. Что происходит с ИП, которым хотят поднять налоги и взносы: теряют рынок, падает товарооборот
  4. США возобновляют санкции против «Белнефтехима» и еще 8 белорусских госпредприятий
  5. Их фура — их дом на колесах: как работает семья дальнобойщиков из Пинска, где жена — королева красоты
  6. Сколько получает, где хранит и как тратит. Как работает Фонд соцзащиты, из которого платят пенсии
  7. «Путин сделал предложение, от которого нельзя отказаться». Эксперты — об отношении Кремля к «заговору»
  8. «Уже не рецессия, но еще и не рост». Эксперты — о настроении бизнеса и его влиянии на экономику
  9. В Бресте суд решил ликвидировать «Польскую школу»
  10. Врач — о тревожных симптомах, которые касаются зубов мудрости
  11. «Банк умыл руки». Помните историю с изъятием ценностей из ячеек Белгазпромбанка? Спросили, вернули ли их
  12. Рабочая неделя будет теплой, зато на выходных выпадет снег
  13. Биолог рассказал, как сделать рассаду крепкой. Нужно выполнить всего пять простых пунктов
  14. Нацбанк ожидает ускорения инфляции во втором квартале
  15. «Подобных дел в истории суверенной Беларуси не было». В КГБ сообщили подробности по «делу о госперевороте»
  16. Почему все говорят про футбольную Суперлигу? Рассказываем о скандальном проекте
  17. От выстрелов под Лиозно до погреба в Гомельской области. Как «покушались» на Лукашенко
  18. Узнали, что открывается на местах, где были магазины Bigzz
  19. С 20 апреля снова дорожает автомобильное топливо
  20. Песков: Путин и Байден обсуждали информацию о готовившемся покушении на Лукашенко
  21. Магазины «Домашний» приказали долго жить
  22. Поставил лайк — получи срок. Как в России и Казахстане сажают за экстремизм (у нас могут повторить)
  23. Тест не для слабонервных. Какой герой «Игры престолов» так умер?
  24. Перестал выходить на связь бывший следователь СК Евгений Юшкевич. Он в СИЗО КГБ
  25. Громкие «преступления», которые якобы готовились в Беларуси из-за политики: до и после выборов 2020 года
  26. Как сейчас выглядит ТРЦ Minsk City Mall, который строится в районе вокзала
  27. «На фуфайке фамилия выбита другим цветом». Родные осужденных по политическим статьям о том, как те отбывают наказание
  28. «Все оказались в выигрыше». Эксперты — о «предотвращении переворота» в Беларуси и роли России в этом
  29. В Браславе в костеле обвенчалась пара — жениху и невесте по 91 году
  30. «Они не знают, наступит ли завтра». Белорусский фотограф показал жизнь бездомных котов без прикрас


Сашка Верацейчык,

Першы форум раварыстаў Беларусі, які ладзіўся ў Гродне на мінулых выходных, па меркаванні арганізатараў прайшоў “больш чым паспяхова”. Чаму наспела неабходнасць сабраць роварных актывістаў і ў чым поспех першага такога мерапрыемства?

Ідэя сабраць велактывістаў Беларусі наспела даўно, лічыць адна з арганізатарак форуму Юля Каляда:

- Ёсць сходкі ў спартоўцаў, турыстаў, на якіх ёсць магчымасць абмеркаваць свае праблемы, а ў раварыстаў, якія займаюцца велаінфраструктурай сваіх гарадоў, такой магчымасці дагэтуль не было.

З гэтым пагаджаецца велактывіст Жэня Харужы, кіраўнік грамадскай арганізацыі “Мінскае веласіпеднае таварыства”:

- Сустрэча сапраўды наспела. Бо ўсе сядзяць па сваіх пясочніцах, кожны сам па сабе, і дагэтуль не было толкам бачна, што дзе робіцца. Калі Гродна, напрыклад, яшчэ “свяціўся” больш-менш, то ў астатніх гарадах нічога не было бачна.

Адной з першых частак велафоруму была прэзентацыя роварных ініцыятыў з розных гарадоў. Хоць гарадскія раварысты і маюць падобныя праблемы, але сітуацыя з роварнай актыўнасцю выглядае па-рознаму. Напрыклад, у Лідзе існуе два пункты пракаты ровараў, а ў абласным Гродне няма ніводнага. Што тычыцца ініцыятывы раварыстаў, то рух паціху пачынаецца, лічыць Павел Казак, велаактывіст з Ліды

Сітуацыя з гарадскімі раварыстамі ў Гомелі, па словах Дзяніса Чыкалёва з таварыства “Вела-Гомель”, выглядае даволі драматычна: адсутнічаюць веладарожкі, велапаркоўкі, назіраецца неадэкватнае стаўленне з боку органаў правапарадку да раварыстаў, на мерапрыемстваў з роварамі не пускаюць. Калі казаць пра роварны рух у Гомелі, то Дзяніс размяжоўвае нефармальную і афіцыйную актыўнасць.

Дзяніс адзначае, роварных гомельскіх актывістаў у мерапрыемствах падтрымлівае Гомельскае абласное ДАІ:

- Па выніках прэзентацый на форуме я падумаў, што нам насамрэч пашанцавала. Нас падтрымлівае Гомельская ДАІ, калі нам штосьці трэба. Яны даволі проста і адкрыта ідуць насустрач. Са свайго боку мы таксама дапамагаем там, дзе ёсць патрэба, то бок атрымліваецца даволі цеснае супрацоўніцтва з ДАІ. Напрыклад, разам з імі штогод робім “Дзень без аўто”, два гады запар праводзілі “Крытычную масу”, рэгулярна запрашаюць нас на нейкія экалагічныя мерапрыемствы.

Дастаткова актыўнымі выглядаюць мінскія раварысты. Чаго ўдалося дасягнуць “Мінскаму веласіпеднаму таварыству”, распавёў ягоны кіраўнік Жэня Харужы:

- Найперш гэта распрацоўка канцэпцыі роварнага руху, якую распрацоўвала “Беларуская асацыяцыя экспертаў і сюрвеераў на транспарце” сумесна з роварнымі актывістамі. Таксама ў нас ужо былі дзеянні па безбар’ерным асяроддзі, няхай і невялікія ў выглядзе зваротаў, калектыўных або індывідуальных. Зараз, напрыклад, зрабілі базу перашкодаў для раварыстаў. Аднак яна аказалася настолькі вялікай, што можа зрабілася не такой і карыснай. Было некалькі вялікіх карысных матэрыялаў у СМІ, калі ўдалося падняць некалькі актуальных для раварыстаў тэм.

Падчас форуму ягоныя ўдзельнікі прыйшлі да высновы, што пэўныя праблемы раварыстаў больш мэтазгодна вырашаць разам – сумеснымі дзеяннямі велаактывістаў з розных гарадоў:

- Пытанні і праблемы, агучаныя на форуме, лягчэй і больш эфектыўна вырашаць, калі мы разам, калі ёсць разгалінаваныя сувязі, - мяркуе Ігар Скрыпка, сябра праўлення “Мінскага веласіпеднага таварыства”. - Гэта тычыцца і чыгункі, і перасячэння мяжы, і бардзюраў, і веладарожак. Пакуль мы кожны ў сваім горадзе спрабуем чагосьці дамагчыся, гэта адна справа. А калі мы ўсе з розных гарадоў будзем біць у адну ідэю, то, я думаю, гэта дойдзе да тых людзей, ад якіх залежыць вырашэнне кожнага пытання.

Праблема гарадскіх раварыстаў сыходзіць з невыканання заканадаўства пры развіцці гарадской інфраструктуры

Галоўную сваю задачу, мяркуюць арганізатары, першы форум раварыстаў выканаў: наладзіў першыя кантакты паміж велаактывістамі з розных беларускіх гарадоў і агучыў галоўныя праблемы гарадскіх раварыстаў. А зараз можна займацца планаваннем сумеснай працы, лічыць адна з арганізатарак Юля Каляда:

- Шмат якія наступныя мерапрыемствы мы будзем арганізоўваць разам. Справа ў тым, што праблема гарадскіх раварыстаў сыходзіць з невыканання заканадаўства пры развіцці гарадской інфраструктуры. Гэта нормы, якія будаўнікі мусяць выконваць пры будаўніцтве бардзюраў, тратуараў, дарог, пры стварэнні веладарожак, пры забудоўванні новых мікрараёнаў. Галоўнае, што нам зараз давядзецца рабіць агульнымі высілкамі – спрабаваць паўплываць на тое, каб адбыліся змены ў існуючай прававой сітуацыі адносна раварыстаў.

На наступны год і арганізатары, і ўдзельнікі даволі ўпэўнена казалі пра арганізацыю наступнага форуму раварыстаў, які мог бы стаць традыцыйным. 

-35%
-15%
-25%
-30%
-10%
-10%
-5%
-10%
-25%
0073023