179 дней за решеткой. Катерина Борисевич
Коронавирус: свежие цифры
  1. «Он работает с онкобольными, а потом приходит на сеанс и плачет». Кто и как помогает психологу
  2. Крупные компании России в мае не поставляют нефть на «Нафтан». Сырье из Азербайджана также не ждут
  3. Сколько белорусы возмещают за коммунальные услуги и проезд в общественном транспорте
  4. «Открыл нам неограниченный кредит и разрешил тратить, сколько хотим». Меценат Юрий Зиссер
  5. Врач — об опасности домашней пыли и том, как часто нужно делать уборку
  6. Зуд и гнойные корочки. Врач называет симптомы чесотки и рассказывает о лечении
  7. Помните пса с пробитой головой и оторванным носом? Узнали, что сейчас с ним и ищут ли живодера
  8. Смена внешности и запрет на съемку. Лукашенко подписал законы о госзащите и нацбезопасности
  9. Погода на неделю: дожди и грозы, но тепло
  10. Врач рассказывает про анализ, который помогает проверить, все ли у вас в порядке с запасом железа
  11. Курс доллара упал почти до пятимесячного минимума. Что произошло и что будет дальше
  12. Очевидцы сообщили о задержании ОМОНом велосипедистов на Цнянке
  13. Вот какие права и льготы Лукашенко дал арабам для застройки 10 квадратных километров Минска
  14. Культурная революция в Китае: как школьники вырезали интеллигентов в рамках «классовой борьбы»
  15. «С такой болезнью живут до 30 лет». История Кати и ее сына Вани с миопатией Дюшенна
  16. Йоханнес Бё души не чает в жене и ребенке. Только взгляните на их семейную идиллию
  17. Генпрокурор: «Установлены сведения о еще живых нацистских преступниках. Из литовских батальонов СС и Армии Крайовой»
  18. Тренер по бегу объясняет, какую ошибку допускают новички и получится ли похудеть с бегом
  19. По деньгам выходит дешевле, чем отели. Путешествие на автодоме по Полесью
  20. Журналистку TUT.BY Катерину Борисевич перевели в гомельскую женскую колонию
  21. В Минске заработает еще один пункт вакцинации от ковида для всех желающих. Рассказываем, где и когда
  22. Белорусские каналы не будут показывать «Евровидение». Белтелерадиокомпания объяснила причину
  23. Свидетель слышал все происходящее в зале, но суд это не смутило. Журналистке TUT.BY Касперович дали 15 суток
  24. Рост ВВП, долгов и заветные «по пятьсот». Кратко о том, как развивалась экономика в последние 10 лет
  25. Инженер-программист и профессиональная модель. Вот какая девушка стала «Мисс Вселенная»
  26. В Беларуси сокращается количество банкоматов, инфокиосков и платежных терминалов
  27. «Не представляет, как будет жить дальше». Поговорили с супругой военного, которому дали 18 лет колонии за госизмену
  28. «Дорогое удовольствие для государства». Минтруда — о сокращении декрета и пересмотре размера пособий
  29. Ваш народ от рук отбился. Почему у власти уже сбоит система распознавания «свой-чужой»
  30. В полвторого ночи написал явку с повинной. О какой «взятке» 12-летней давности говорят в суде над Бабарико


Сяргей Харэўскі, фота Сяргея Гудзіліна,

На Дзень горада з помпай быў адчынены для наведнікаў Лошыцкі парк — рэдкая па насычанасці аб’ектамі гістарычная, культурная і прыродная каштоўнасць Мінска.

Не толькі сядзібны дом, які памятае Станіслава Аўгуста Панятоўскага, Паўла І, Дуніна-Марцінкевіча, але і прырода вакол яго — сад акадэміка Вавілава, ландшафты, рамантычныя сцежкі вымагалі асаблівага стаўлення рэстаўратараў.

Ад вуліцы Маякоўскага Лошыца адмежаваная даражэзным новым парканам з цэглы і металічных прутоў. Дзе-нідзе, праўда, ён пачаў ужо раз’язджацца. Пляц перад галоўным уваходам выкладзены стандартнай пліткай. Тая ж плітка выслала і цэнтральную алею парку. Раней тут была рамантычная брукоўка ХІХ стагоддзя, дзе­нідзе ўзнятая каранямі стагадовых дрэваў алеі. Яна мела адзін мінус — дрыготка па ёй ездзіць аўто.

Уражанне, што ўсю Лошыцу прыстасавалі для аўтамабілістаў і вясельных картэжаў — столькі з’явілася асфальтавых праездаў.

Каб забяспечыць нармальны разварот аўто, знеслі браму з каванымі дзвярыма ля капліцы XVIII стагоддзя. Месца заасфальтавалі.





Ёсць і іншая вясельная атрыбутыка — Заручальны дуб, замочкі на мосце... Лошыца, з яе легендай пра здраду і самагубства, — сумнеўнае месца для старту сямейнага жыцця.

Капліца, найстарэйшы помнік архітэктуры Лошыцы, дагэтуль у руінах. Разбурылі яе пасля вайны, існуюць фота, аднавіць было б нескладана. Але 23 гадоў на гэта было мала.



Непадалёк — уязная брама ў маёнтак. Гэтай дарогаю ўляталі сюды і коні апошняга караля Рэчы Паспалітай, і экіпаж расійскага імператара, заязджалі злавесныя "варанкі" АГПУ (у 1930-я тут месцілася школа дыверсантаў) і аўто гаўляйтара Беларусі Вільгельма Кубэ — Лошыца была яго рэзідэнцыяй. Пілоны складзеныя з новай цэглы — гэта заўважна па неакуратнасці кладкі. Стары падмурак не вытрымаў іх вагі, слупы пахіліліся.

Каля брамы — хатка вартаўніка, пакрытая новай бляхай. Праўда, будаўнікі забыліся пра канёк, бляху можа здзерці першая ж віхура, а восень нагоніць пад страху вады.

Палац цяпер аточаны будаўнічымі вагончыкамі.

Да аднаго з іх, заўважылі мы, бег чалавек з бутэлькай. Яго там чакалі іншыя. Было 16.00 — працоўны час.

У 1988 годзе сядзібны дом быў у жылым стане. Інтэр’еры мінулых стагоддзяў, каміны ўнікальнай канструкцыі... Замест паднаўлення дом амаль цалкам знеслі і ставяць на яго месцы навабуд. Каміны абрынуліся. Аголеныя падмуркі і скляпенні невядома, ці вытрымаюць наступную зіму — магчыма, і іх давядзецца замяняць бетоннай плітой. Рэстаўрацыя ператварылася ў асваенне грошай.

Шкада і старых бэзавых лабірынтаў — перад фасадам сядзібы высеклі кусты белага і сіняга бэзу. Так густоўна пасаджанага, што ў свой час маладыя мастакі хадзілі сюды "на эцюды".

На радасць аматараў прыродных рэдкасцяў захавалася цюльпаннае дрэва — яно расце проста пад акном маладой пані, якая, згодна з легендай, зрабіла сабе смерць... Цюльпаннае дрэва раней квітнела раз на тры­пяць гадоў, а цяпер — штогод.

Побач з сядзібай — драўляны флігель. Дзіўна, што яго рэстаўрацыю ставяць сабе ў заслугу сённяшнія аднаўляльнікі — ён быў парамантаваны яшчэ ў 1990¬я. Тады ж займеў і драўляную канструктывісцкую вежу.

Апроч "добрых дарог", у Лошыцкім парку, ля става, з’явілася маса пластыкавых альтанак.

Людзі з навакольных раёнаў, купіўшы гарэлкі, прыходзяць сюды.

Перайшоўшы масток, можна пабачыць руіны старога млына і бровара. Некалькі гадоў таму яны таямніча згарэлі і не аднаўляліся. З фасада бровара знікла ўнікальная чыгунная пліта з лічбамі "1896".

Яшчэ адна руіна стаіць воддаль, у нізіне, — электрычны млын ХІХ стагоддзя. Там непадалёк і Чорны Яр, дзе ў 1930¬я, калі Лошыца належала АГПУ, расстрэльвалі людзей. Памятны крыж, усталяваны на іх магілах, невядомыя вандалы выдралі.

Затое ў Лошыцы, як рапартавалі дзяржаўныя СМІ, з’явіліся дзіцячы гарадок, велатраса, тэнісныя корты, амфітэатр. І — самае галоўнае — на стагадовых дрэвах цэнтральнай алеі павесілі шпакоўні з надпісам Соса­Соla. Няма ў аўтараў новай Лошыцы ні пачуцця гісторыі, ні густу.


























-30%
-15%
-20%
-25%
-50%
-20%
-21%
-20%
-10%
-20%