176 дней за решеткой. Катерина Борисевич
Коронавирус: свежие цифры
  1. Уволенному директору Оперного театра нашли новую работу
  2. Стартовала выставка-конвент Unicon & Game Expo. Вот как выглядят ее гости и участники
  3. Рост ВВП, долгов и заветные «по пятьсот». Кратко о том, как развивалась экономика в последние 10 лет
  4. Лукашенко — о восстановлении горевшего костела в Будславе: Без государства ни черта не сделают все равно
  5. Надежды нет? Прикинули, ждать ли белорусам тепла этим летом
  6. Лукашенко подписал законы о недопущении реабилитации нацизма и противодействии экстремизму. Что изменится?
  7. Фура и микроавтобус столкнулись под Смоленском — пострадали 13 белорусов, один в крайне тяжелом состоянии
  8. Матч между хоккейными сборными Беларуси и Казахстана отменен
  9. Депрессия и 20 лишних кг почти похоронили ее карьеру. Фигуристка, которая была одной из лучших в мире
  10. Лукашенко подписал указ о застройке 10 квадратных километров на севере Минска
  11. Стоматолог понятно объясняет, нужны ли вам брекеты и что о них важно знать
  12. В Минске задержали группу людей, которые представлялись в Viber сотрудниками банка
  13. Биолог рассказал, как вырастить богатый урожай капусты. Вот пять правил
  14. Мангал под навесом уже не в тренде. Вот как круто белорусы обустраивают свои террасы и беседки
  15. «Одна из нас умерла от отека мозга». История девушки, которая с друзьями отправилась за мухоморами
  16. Личный опыт. Как в Беларуси стартовало бесплатное исследование иммунитета против COVID-19
  17. «Мы, иностранцы, с ума сходим». Белоруска уехала за мужем в сектор Газа и теперь вынуждена жить на войне
  18. Экс-капитана Генштаба за фото документа «польскому телеграм-каналу» приговорили к 18 годам за госизмену
  19. Что сейчас происходит в Индии, которая шокирует мир смертностью от COVID-19? Рассказывают белоруски
  20. «50% клещей заражены». Врач — о клещевом боррелиозе и первой помощи при укусе
  21. «С такой болезнью живут до 30 лет». История Кати и ее сына Вани с миопатией Дюшенна
  22. Что сделать, когда заболела шея? Мануальный терапевт дает несколько советов
  23. Лукашенко говорил, что «несогласных» студентов нужно отчислить, а парней отправить в армию. Где эти ребята сейчас?
  24. В программе белорусских каналов на следующую неделю нет «Евровидения». Попробовали разобраться, что это значит
  25. Открыли TikTok-парк, в планах — расчетно-справочный центр. Как пробуют «оживить» торговый центр «Столица»
  26. После заявления Минтруда, что ветераны не получат выплаты к 9 мая, BYSOL запустил сбор. Сколько собрали
  27. Медики больше не будут прививать от ковида всех желающих в ТЦ «Экспобел»
  28. «Родителям сказал, что пойду пожить к другу». Студент отсидел три месяца, услышал приговор и сбежал за границу
  29. «Расходы превышают доходы, нужно еще 10−15 млн». Олексин может выкупить торговый центр «Валерьяново»
  30. Фоторепортаж. На Куйбышева открылась «Песочница» — площадка с уличной едой, которую любят минчане


Ірына АСТАШКЕВІЧ,

На працягу чвэрці стагоддзя ў Чырвоны Бераг з далёкай Сібіры прыязджалі на адпачынак уладальнікі сядзібы Козел-Паклеўскія. Сядзіба ў Жлобінскім раёне, галоўны маёнтак якой цяпер знаходзіцца на рэстаўрацыі, была пасагам, з якім за Вікенція Альфонсавіча Козел-Паклеўскага аддаў сваю дачку Марыю генерал-лейтэнант Міхаіл Сямёнавіч Гатоўскі.

Калі рэстаўрацыя нарэшце закончыцца, сядзіба стане філіялам гісторыка-краязнаўчага музея горада Жлобіна. А пакуль яго супрацоўнікі збіраюць матэрыялы пра людзей, якія пабудавалі шыкоўны маёнтак і жылі тут час ад часу.

Старшы навуковы супрацоўнік гісторыка-краязнаўчага музея горада Жлобіна Кацярына Цісецкая пацвярджае, што, на жаль, практычна нічога не вядома пра асобу генерал-лейтэнанта інжынерыі Міхаіла Гатоўскага. А вось пра яго свата, Альфонса Козел-Паклеўскага, вядома значна больш.

Варыяцыі з прозвішчам

Ён быў нашчадкам вядомага шляхецкага роду, карані якога губляюцца ў ХІV стагоддзі. Між іншым, прозвішча ў розных крыніцах па-руску згадваецца па-рознаму: "Козелл-Поклевский, Козелло-Поклевский, Козел-Поклевский, Поклевский-Козел". Але ж размова ідзе пра адзін род. Ужо ў 1415 годзе заснавальнік роду Козел выконваў пры вялікім князі Вітаўце дыпламатычныя даручэнні. І ў далейшым яго нашчадкі займалі самыя высокія дзяржаўныя пасты. Не раз яны атрымлівалі ад вялікага князя і зямельныя надзелы. Гэтыя выхадцы з беларускага Прыдняпроўя валодалі ўласнасцю ў многіх паветах ВКЛ. Напачатку ХVІІ стагоддзя ад назвы аднаго з маёнткаў — Паклева — у Ашмянскім павеце яны сталі звацца Козел-Паклеўскімі. Або Паклеўскімі-Козел. Або проста Паклеўскімі.

Лепельскія карані

Будучы расійскі алігарх Альфонс Фаміч Козел-Паклеўскі нарадзіўся ў 1809 годзе ў маёнтку Быкоўшчына Лепельскага павета Віцебскай губерні. Сын Тамаша і Ганны Козел-Паклеўскіх бліскуча скончыў школу дамініканцаў ва Ушачах і калегіум у Полацку, вучыўся ў Віленскім універсітэце. Але кар'еру вырашыў рабіць на бясконцых расійскіх прасторах. У яго паслужным спісе — дзяржаўная служба ў Санкт-Пецярбургу, Астрахані, Томскай губерніі. У 1836 годзе ён быў прыняты ў штат генерал-губернатара Заходняй Сібіры, а ў 1843-м Альфонс Козел-Паклеўскі быў прызначаны чыноўнікам па спецыяльных даручэннях пры генерал-губернатары Заходняй Сібіры П. Гарчакове. Паралельна ён пачаў займацца камерцыйнымі справамі, аднак да часу не пакідаў дзяржаўнай службы. Да 1840-х гадоў пазамінулага стагоддзя Альфонс быў ужо багаты і паважаны ў Сібіры і на Урале чалавек. У 1843 ён заснаваў першае ў Сібіры параходства, якое амаль цэлых трыццаць гадоў заставалася манапалістам, прыносячы велізарны прыбытак.

Ажаніцца — на ліцвінцы!


Цікава, што толькі ў 1850 годзе ўладальнік параходаў задумаўся пра асабістае жыццё. Яго выбранніцай стала дваццацігадовая ліцвінка Анжаліна Іосіфаўна Рымша. Жаніцьба дала імпульс развіццю яго прадпрымальніцкай дзейнасці, і з канца 1850-х гадоў ён актыўна ўключыўся ў распрацоўку праекта Уральскай чыгункі: Масква—Перм—Екацярынбург—Цюмень. З гэтага часу імперыя Козел-Паклеўскага надзейна злучана з заходнімі прамысловымі раёнамі Расійскай імперыі. Пра імперыю — зусім не перабольшанне. Пад яго кіраваннем апынуліся велізарныя фінансавыя, прамысловыя, прыродныя і чалавечыя рэсурсы. На першае месца яго прадпрымальніцкіх інтарэсаў выходзіць піцейная прамысловасць.

Шматпрофільны алігарх

Напярэдадні 1917 года ўральскія заводы Козел-Паклеўскіх выраблялі 1/5 частку ўсяго спірту Расіі. Паступова Альфонсу сталі належаць прадпрыемствы па перапрацоўцы жалеза, чыгуну, стэарыну, шкляныя прадпрыемствы, а таксама залатыя, азбеставыя, срэбныя, медныя, жалезныя руднікі, капальні смарагдаў і александрытаў, ён з'яўляўся найбуйнейшым землеўладальнікам Сібіры.

Альфонс Фаміч паслужыў пісьменніку Маміну-Сібіраку прататыпам для некаторых герояў: Ляхоўскага ў рамане "Прывалаўскія мільёны" і Майстаброўскага — у рамане "Хлеб". Апошні паказаны не толькі як буйны камерсант, але і як інтэлігент, арыстакрат, выдатны сем'янін і гуманны чалавек.

Жонка таксама часу не марнавала і падарыла мільянеру пяцярых дзяцей. Старэйшы з іх, Вікенцій, стаў асноўным нашчадкам не толькі багацця паспяховага бацькі-прадпрымальніка, але і маёнтка ў Чырвоным Беразе, пра які зноў пойдзе размова. Узначаліўшы справы бацькі пасля яго смерці, Вікенцій не забыўся пра гістарычную радзіму, дзе яму належалі дрожджа-броварны завод у Бабруйску і маслабойны завод у Мінску. Менавіта пры Вікенціі Козел-Паклеўскім значна пашырыўся і комплекс у Чырвоным Беразе, які і зараз ўключае не толькі палац, але і флігель, гаспадарчыя пабудовы, спіртзавод, пышны парк з садам, бярозавымі і ліпавымі алеямі за цаглянай агароджай і брамай. Як распавядаюць старажылы, кароўнікі ў сядзібе былі з аўтаматычным злівам гною.

У глыбіню стагоддзяў

Населены пункт Чырвоны Бераг сваю гісторыю адлічвае ад 1528 года. І пачырванеў ён зусім не ад падзей 1917 года, калі свае назвы на "чырвоныя" мяняла амаль што кожная другая вёска. Адна з версій паходжання назвы — прыгожы бераг, які сонца афарбоўвае ў чырвоны колер. А яшчэ тут многа гліны, якая, вядома, таксама мае чырвоны колер.

Пасля падзелу Рэчы Паспалітай беларускія землі ўвайшлі ў склад Расійскай імперыі. Паводле адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформы 90-х гадоў 18 стагоддзя Чырвоны Бераг быў уключаны ў склад Бабруйскага павета Мінскай губерніі. З часам гэты ціхі і маляўнічы куток паўночна-заходняга краю сталі ахвотна асвойваць рускія дваране і частка заможнай беларускай шляхты, якая прысягнула на вернасць расійскай манархіі.

Па чыгунцы да Паклеўскіх

У 1815 годзе адным з першых уладальнікаў маёнтка, пабудаванага ў Чырвоным Беразе, стаў памешчык І. Грыневіч. Затым былі і іншыя. Гісторыя Чырвонага Берага звязана і з падзеямі паўстання дзекабрыстаў 1825 года, а таксама з паўстаннем 1863 года ў Польшчы і Беларусі, удзельнікам якога і быў І. Грыневіч. У 80-я гады ХІХ стагоддзя ўладальнікам сядзібы стаў генерал-лейтэнант Міхаіл Гатоўскі, які і падарыў сваёй дачцэ Марыі маёнтак як пасаг. У сваю чаргу дзелавы і багаты зяць Вікенцій Альфонсавіч Козел-Паклеўскі не толькі пабудаваў новы палац на месцы спадчыннай сядзібы, але і, напэўна, выкарыстоўваў на рэдкасць зручнае геаграфічнае размяшчэнне населенага пункта. Праз Чырвоны Бераг праходзіла адна з найбуйнейшых чыгунак Расійскай імперыі, якая злучала паўночны захад і поўдзень велізарнай краіны. Яна мела назву Лібава-Роменская чыгунка. І зараз частка гэтай дарогі злучае Мінск, Бабруйск, Жлобін, Гомель. Нават хуткасныя пасажырскія цягнікі абавязкова спыняюцца на станцыі Чырвоны Бераг.

Фота аўтара і прадастаўленае
гісторыка-краязнаўчым музеем
горада Жлобіна.

                                                                               (Працяг будзе)

 

-15%
-20%
-60%
-28%
-10%
-20%
-10%
-50%
-21%
-30%
-20%
-20%