Главное
Минск
Эксклюзив
Деньги и власть
В мире
Кругозор
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Спорт
Авто
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY
  • Архив новостей
  • Архив новостей
    ПНВТСРЧТПТСБВС
    303112345
    6789101112
    13141516171819
    20212223242526
    272812345

Общество


Захоўваць і эфектыўна развіваць унікальную экасістэму Палескага рэгіёну можна толькі сумеснымі намаганнямі дзяржавы і грамадства. Такі пункт гледжання на прэзентацыі міжнароднага экалагічнага фонду "Еўрапейскае Палессе" ў Нацыянальнай акадэміі навук выказаў сёння міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Лявонцій Харужык.

Паводле яго слоў, дзейнасць фонду "Еўрапейскае Палессе" прыцягне ўвагу еўрапейскага супольніцтва да праблем рэгіёну, які, па сутнасці, з'яўляецца "лёгкімі" кантынента. Размешчанае ў цэнтры Еўропы беларускае Палессе займае трэць тэрыторыі Беларусі. Тут пражывае каля двух мільёнаў чалавек. Вобласць унікальная захаванымі ў натуральным стане буйнымі ляснымі масівамі, вялікімі ўчасткамі забалочаных і абводненых тэрыторый і пойм рэк. На сённяшні дзень Палессе з'яўляецца важнейшым эканамічным рэгіёнам Беларусі, дзе знаходзіцца палавіна ляснога фонду краіны, размешчаны асноўныя радовішчы нафты, калійных і каменнай солей, бурага вугалю, торфу, сланцаў.

Як адзначыў у гутарцы з карэспандэнтам БЕЛТА акадэмік НАН Беларусі Іван Ліштван, праведзеная маштабная меліярацыя, вынікі катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, частыя паводкі прывялі да значнай антрапагеннай парушанасці прыродных комплексаў Палесся. Вучоныя адзначаюць істотнае абядненне і трансфармацыю біялагічнага і ландшафтнага багацця, паўсюдную дэградацыю глебы і апустыньванне вялікіх тэрыторый. Усе гэтыя працэсы негатыўна адбіваюцца на стане навакольнага асяроддзя іншых дзяржаў, таму праблемы Палесся - гэта праблемы еўрапейскай значнасці, падкрэсліў вучоны.

Для аднаўлення экалагічнай раўнавагі на гэтай тэрыторыі Міністэрства прыродных рэсурсаў Беларусі прымае пэўныя дзеянні. У прыватнасці, на Палессі адкрыта 8 дзяржаўных заказнікаў, з прадстаўнікамі Польшчы і Украіны вядуцца перагаворы аб стварэнні трансгранічнага экалагічнага рэзервуару.

Як паведамлялася раней БЕЛТА, міжнародны экалагічны фонд "Еўрапейскае Палессе" створаны ў адпаведнасці з Грамадзянскім кодэксам і іншымі заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь і зарэгістраваны рашэннем Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта 24 красавіка гэтага года. Заснавальнікамі фонду сталі Нацыянальная акадэмія навук нашай краіны, Брэсцкі і Гомельскі аблвыканкамы, каля трыццаці ВНУ, навуковых устаноў і арганізацый Беларусі, Расіі, Латвіі.

У прэзентацыі новай грамадскай арганізацыі прынялі ўдзел кіраўнік фонду - старшыня Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта Васіль Далгалёў, першы віцэ-прэзідэнт НАН Беларусі Пётр Віцязь, акадэмік НАН Беларусі Іван Ліштван, намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу па праблемах чарнобыльскай катастрофы, экалогіі і прыродакарыстання Марыя Худая.