Подпишитесь на нашу ежедневную рассылку с новыми материалами

Общество


Міжнародны маладзёжны лагер па навучанню размоўнай англійскай мове арганізаваны на базе Ждановіцкай школы-інтэрната для глухіх дзяцей. Яго арганізатарамі выступілі рэспубліканскае грамадскае аб'яднанне "Беларуская Асацыяцыя клубаў ЮНЕСКА", Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусі сумесна з амерыканскай арганізацыяй Bridges for Education" /"Масты адукацыі"/.

Як расказала карэспандэнту БЕЛТА старшыня грамадскага аб'яднання "Беларуская Асацыяцыя клубаў ЮНЕСКА" Людміла Блізнюк, удзельнікамі лагера з'яўляюцца 70 беларускіх і 30 замежных хлопчыкаў і дзяўчынак ва ўзросце 14-17 гадоў. Выкладаюць у лагеры амерыканскія настаўнікі. Моўныя заняткі праходзяць пяць разоў на тыдзень. Абавязковая ўмова - вывучэнне мовы на працягу не менш за 1 год. Перад пачаткам курсу ўсе праходзяць тэсціраванне для вызначэння ўзроўню ведаў і дзеляцца на групы згодна з узроўнем падрыхтоўкі. У групе навучаецца не больш за 10 чалавек. Пасля абеду і вечарам вучні вывучаюць мову пры дапамозе інтэрактыўных методык: праз развіццё прамоўніцкіх навыкаў, дыспуты, прагляд відэафільмаў на англійскай мове, спорт, настольныя гульні, музыку, танцы, заняткі выяўленчым мастацтвам. Як паказвае вопыт, адзначыла Людміла Блізнюк, такі спосаб вывучэння мовы вельмі прадукцыйны, таму што дае магчымасць вучням стаць актыўнымі ўдзельнікамі навучальнага працэсу. Акрамя адукацыйнай, у лагеры прадугледжана і культурная праграма, якая ўключае правядзенне тэматычных дзён, конкурсаў, вечарын, выязныя аўтобусныя экскурсіі па выхадных днях.

Англійская мова павінна стаць рэальным мастом узаемаразумення і дружбы паміж маладымі людзьмі з Беларусі і іншых краін, лічыць Людміла Блізнюк.
,