Подпишитесь на нашу ежедневную рассылку с новыми материалами

Общество


Усе білеты на першы прамы авіярэйс Брэст - Калінінград, а рэгулярныя паветраныя зносіны паміж гэтымі гарадамі адкрываюцца 17 ліпеня, прададзены. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміў начальнік Брэсцкага філіяла унітарнага прадпрыемства "Белавіянавігацыя" Віктар Смаль. Ён адзначыў, што самалёт, які прыбудзе ў горад над Бугам у першай палавіне дня, у абед возьме курс назад. Пасажырам, дарэчы, не спатрэбяцца візы прыбалтыйскіх дзяржаў. Пакуль брэсцкія авіятары разам з прыватнай авіякампаніяй "Рубістар" маюць намер ажыццяўляць такія рэйсы раз на тыдзень па чацвяргах. Але ў далейшым іх колькасць можа быць павялічана. Таму што ўжо і на наступны чацвер раскуплены білеты. Асноўны кантынгент пасажыраў - бізнесмены, у якіх ёсць дзелавыя інтарэсы ў Калінінградзе, беларускія будаўнікі, якія працуюць там вахтавым метадам, і тыя з жыхароў рэгіёну, у каго ў гэтым расійскім анклаве пражываюць сваякі.