Главное
Минск
Эксклюзив
Деньги и власть
В мире
Кругозор
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Спорт
Авто
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY

Общество


Мінула ўжо 12 гадоў з моманту прыняцьця Саветам Міністраў Беларускае ССР пастановы пра пабудову помніка ахвярам масавых рэпрэсій у Курапатах. Пра гэта нагадвае памятны валун з шыльдаю на курапацкай Гальгоце. Але дагэтуль дзяржаваю, вінаватаю ўва ўчыненьні злачынстваў супраць уласнага народу, ня зроблена нічога, каб ушанаваць памяць нявінных ахвяр сталіншчыны. Дык ці будзе помнік ахвярам рэпрэсій 1930-х гг.? Пра гэта я гутару з прадстаўнікамі Міністэрства Культуры й "Мартыралёгу Беларусі". Сваю думку на гэты конт выказваюць і мінакі, апытаныя на вуліцах Менску.

Прадстаўнікі Міністэрства Культуры й "Мартыралёгу Беларусі" салідарныя ў адным - помнік ахвярам сталінскага тэрору канечне павінен зьявіцца. І найлепшае месца яму - у Курапатах. Са мною гутарыць Уладзімер Уродніч, галоўны спэцыяліст Міністэрства Культуры. Менавіта ён сваім часам займаўся пытаньнем стварэньня мэмарыялу ў Курапатах. Сп. Уродніч перакананы: рана ці позна дзяржава павінна заняцца праблемаю ўшанаваньня ахвяр сталінскіх рэпрэсій.

У.У.: - Паколькі гэтая праблема стаяла вельмі востра ў свой час у зьвязку з Курапатамі, на пачатку 1990-х гг. мы напрацавалі шмат матэрыялаў. Але потым пажаданьні разышліся з нашымі магчымасьцямі. Мы не змаглі рэалізаваць гэтае справы. Хаця я, як чалавек, які меў дачыненьне да курапацкага помніка, захаваў тую папку й тое, што было напрацавана. Праблему трэба разьвязваць толькі на дзяржаўным роўні, бо ўласных ахвяраваньняў ані на што ня стане. Курапаты патрабуюць упарадкаваньня, і, на мой погляд, гэтаю праблемаю павінны займацца сур'ёзныя дзяржаўныя структуры. Ці актуальна гэта? Таму, каму гэта баліць, напэўна, актуальна. Пакаленьням мінулым і будучым трэба было б мець такі помнік. Калі ў нас Зянон Пазьняк быў раскапаў гэтую справу, была прынята ўрадавая пастанова. Я мяркую, што калі ў Курапатах забіта ад рэпрэсій хаця б тры чалавекі, - гэта тое месца, куды павінны прыходзіць людзі. У людзкой памяці Курапаты асацыююцца зь нечым жахлівым, ад чаго трэба бараніцца будучым пакаленьням. Іншага месца вы не прыдумаеце. Там нават агароджы мы не маглі зрабіць, бо патрэбна мэталічная, а на гэта патрэбны вялікія сродкі.

В.М.: - Як Вы ставіцеся да таго, што некаторыя грамадзкія арганізацыі пачалі самастойна ўшаноўваць памяць ахвяр сталінскіх рэпрэсій?

У.У.: - Напэўна, мы павінны зноў паставіць гэтую праблему на дзяржаўны ровень. Пастанова ўраду дагэтуль засталася нявыкананая. Мы праекты можам прапаноўваць, але яны каштуюць шмат сродкаў, якіх папросту няма скуль узяць. Наша ачышчэньне перад тымі пакаленьнямі, чые бацькі й дзяды загінулі, павінна быць у нечым увасоблена. Бандытызму дараваць ня можна ніколі нікому!

Нягледзячы на жаданьне сумленных людзей ушанаваць памяць закатаваных у засьценках НКВД, найвышэйшыя дзяржаўныя ўрадоўцы, відавочна, ня хочуць нават думаць пра падзеі 1930-х гг. або, наадварот, імкнуцца апраўдаць рэпрэсіі. Сваю думку на гэты конт выказвае сябра "Мартыралёгу Беларусі" Мая Кляшторная.

М.К.: - Кожная ўлада паўтарае тое, што рабіла паярэдняя. Тыя ж зьнікненьні, тыя ж рэпрэсіі. Куды людзі цяпер зьнікаюць? Людзі зьнікалі і ў 1920-я, і ў 1930-я гг. - таксама ніхто ня ведаў, куды яны зьнікалі. Помніка ахвярам тых злавесных часоў улады добраахвотна не паставяць. У Курапатах стаіць камень, на якім пазначана, што Савет Міністраў забавязваецца на гэтым месцы паставіць помнік. Ужо абудзілася людзкая сьведамасьць, што іхныя бацькі там, іхныя сябры там - і людзі ідуць ставіць крыжы. Гэта ўжо ёсьць помнік. Лепшага помніка й не прыдумаць.

Пераважная бальшыня менчукоў пераканана, што ў сталіцы ды ў іншых гарадох краіны маюць зьявіцца помнікі ахвярам сталінскіх рэпрэсій. Але чаму дагэтуль амаль нідзе няма нават памятак пра трагічныя падзеі 1930-х гг., - людзі не разумеюць. На іхную думку, найгалаўнейшая прычына - гэта адсутнасьць грошай. Але ня ўсе бачаць праблему менавіта гэтак. Дагэтуль жывуць адказныя за забойствы соцень тысяч людзей, а гэтаксама іхныя нашчадкі, якія баяцца раскрыцьця праўды. Робяцца спробы апраўдаць злачынствы сталінскага рэжыму.

Ушанаваньне памяці ахвяр рэпрэсій можа адбыцца толькі дбаньнем дзяржавы, - упэўнена бальшыня людзей. І зрабіць гэта канечне трэба.

В.М.: - Ці павінен быць у Менску помнік ахвярам сталінскіх рэпрэсій? Чаму дагэтуль няма гэткага помніка?

Мінакі на менскіх вуліцах:

- Власти, наверное. Все от них зависит. Народ наш не в силах что-то сделать. Поэтому надо, чтобы они что-то решали конкретно, думали об этом.

- Памятник - это всегда неплохо, память должна жить. Раньше этой проблеме не уделяли столько внимания - видимо, раньше считали, что люди, которые погибли в те времена, не были жертвами.

- Ну как же, надо, чтобы была память какая-то, чтобы все посмотрели память эту.

В.М.: - Як Вы думаеце, чаму няма дагэтуль такога помніка?

- Нету за что построить. Пока квартиры построить не могут, а помнікі - это в последнюю очередь уже.

- Кто-то еще считает, что эти репрессии были оправданы. Кто-то думает, что это не так важно. Чтобы в дальнейшем такого не было - памятник нам необходим.

Мноства беларусаў адчуваюць, што сталінскія рэпрэсіі - гэта й іхная віна. Прычына адсутнасьці помніка ахвярам сталінскага тэрору - найперш наша абыякавасьць да мінуўшчыны, бяспамяцтва й звычка зьнішчаць набыткі папярэдніх пакаленьняў, - прызнаваліся менчукі.

В.М.: - Як Вы думаеце, ці патрэбен у Менску помнік ахвярам сталінскіх рэпрэсій?

- Думаю, што патрэбен, потому что та память, которая осталась, - должна быть где-то отмечена.

В.М.: - Чаму дагэтуль няма такога помніка?

- Потому что мы, к сожалению, привыкли все уничтожать. Мы по костям ходим - такая вот наша память. Такая же будет и о нас.

- Гэта наша гісторыя. І тое, што яму быць, - гэта адназначна. Адказныя ўсе за гэта, але ў сувязі з тым, што мы, беларусы, памяркоўна-талерантныя, маўляў, мая хата з краю: мяне не чапаюць, і я не чапаю нікога, - вось так і дажываем свой век. Цяжка. Кепска. Брыдка. Ну, такія мы ёсьць.

Бадай, ня варта спадзявацца на ўсталяваньне помнікаў ахвярам сталіншчыны, пакуль краінаю кіруюць духоўныя вучні камуністычных тыранаў, - перакананы Кастусь.

- Вось у найбліжэйшыя 5-8 гадоў яго тут ставіць ніхто ня будзе, бо цяпер іншыя рэпрэсіі - лукашэнкаўскія рэпрэсіі. Пакуль яны ня скончацца, не паставяць помніка й сталінскім рэпрэсіям. Я мяркую, што помнік павінен стаяць ля рэзыдэнцыі прэзыдэнта, як памятка наступным, калі будуць...

Кастусь прапануе да пары ўважаць за помнікі ахвярам рэпрэсій лядовыя палацы, пабудаваныя на грошы, за якія можна было б ушанаваць памяць тысяч закатаваных людзей.

- Я мяркую, што, як заўсёды, няма грошай на помнікі, а ёсьць грошы на лядовыя палацы. Таму я маю прапанову ўважаць лядовыя палацы за помнікі сталінскім рэпрэсіям.

Аніводзін з апытаных мною мінакоў не засумняваўся ў факце рэпрэсій сталінскае пары. Людзі хацелі б убачыць на месцах расстрэлаў мэмарыялы, а на вуліцах гарадоў памяткі пра злачынствы тых, чые нашчадкі дагэтуль кіруюць Беларусьсю.

Сябра "Мартыралёгу Беларусі" Мая Кляшторная мяркуе, што найлепшым помнікам сталінскаму тэрору будзе стварэньне музэю ў будынку НКВД-КГБ.

М.Я.: - На Цэнтральным пляцы Менску не патрэбен помнік. Помнікі павінны быць там, дзе нешта адбывалася. У першую чаргу на тым месцы, якога нельга рушыць ані пад што. На Цэнтральным пляцы Менску мы ўжо бачылі ідала Сталіна, якога потым узрывалі больш за тыдзень і ніяк не маглі дакапацца да асновы. Я мяркую, што будынак КГБ мог бы быць помнікам: у ім музэй было б добра зрабіць. Гэта быў бы помнік у цэнтры гораду, дзе ўчыняліся злачынствы, дзе дагэтуль існуе круглая турма, так званая "амэрыканка", празь якую прайшлі дагэтуль жывыя людзі.

Але наўрад ці нехта сур'ёзна пачне цяпер абмяркоўваць магчымасьць стварэньня помніка ў будынку КГБ. Бо. пакуль беларускія чэкісты хаваюць ад навукоўцаў і грамадзтва архівы свае ўстановы, а ў цэнтры Менску стаіць помнік Дзяржынскага, гаварыць пра ўшанаваньне памяці ахвяр сталінскага тэрору нерэальна.

Віктар Мухін

Радыё Рацыя