"Бой падушкамі", які меўся прайсці ў Мінску 11 верасня, адменены. Пра гэта паведамілі арганізатары мерапрыемства праз сацыяльную сетку "Укантакце".

Раней меркавалася, што бой падушкамі пройдзе 10 верасня, але арганізатары вырашылі яго перанесці на наступны дзень з прычыны развітання ў гэты дзень у Лядовым катку ў Парку Горкага з хакеістам Русланам Салеем, што загінуў у авіякатастрофе пад Яраслаўлем.