Сямён Печанко,

На платформах станцый мінскага метро з’явіліся лаўкі. У прыватнасці, іх можна было пабачыць ужо ў пятніцу ўвечары на станцыях "Плошча Перамогі", "Кастрычніцкая", "Плошча Незалежнасці". Канструкцыя лаваў не дазваляе што-небудзь схаваць пад імі.

Лавы са станцый прыбралі праз некалькі дзён пасля тэракта на станцыі "Кастрычніцкай" 11 красавіка 2011 г. "Хіба метро для таго, каб прыйсці і адпачыць? Цягнікі там ходзяць літаральна праз некалькі хвілінаў, 2–3 ў гадзіны пік. Ну навошта? Заўжды праглядаецца натоўп. Няма лавачкі — стаіць сумка, пакет, імгненна звернуць увагу", — заявіў тады Лукашэнка. І ўсё ж для супрацоўнікаў канцавой станцыі "Інстытут культуры" зрабілі выключэнне і паставілі крэсла. І вось праз пяць месяцаў лаўкі вярнуліся ў мінскае метро. 
-10%
-15%
-10%
-20%
-30%
-50%
-15%
-30%
-26%
0069984