Главное
Минск
Эксклюзив
Деньги и власть
В мире
Кругозор
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Спорт
Авто
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY
  • Архив новостей
  • Архив новостей
    ПНВТСРЧТПТСБВС
    303112345
    6789101112
    13141516171819
    20212223242526
    272812345
  • Популярное

Общество


За апошнія 10 гадоў колькасць эканамічна актыўных малых прадпрыемстваў у Беларусі павялічылася амаль у тры разы. Можна канстатаваць, што недзяржаўны сектар эканомікі ў рэспубліцы сфарміраваўся і развіваецца. Аб гэтым паведаміў сёння старшыня Савета па развіццю прадпрымальніцтва ў Беларусі міністр статыстыкі і аналізу Уладзімір Зіноўскі.

Уладзімір Зіноўскі звярнуў асаблівую ўвагу на той факт, што малое прадпрымальніцтва ў рэспубліцы арыентавана ў асноўным на ажыццяўленне гандлёва-пасрэдніцкай дзейнасці. Паводле яго слоў, больш як 44 працэнты малых прадпрыемстваў працуюць у сферы гандлю і грамадскага харчавання, у той час як прамысловай дзейнасцю займаецца 21 працэнт, будаўніцтвам -- каля 12 працэнтаў. Аказаннем транспартных паслуг заняты 5,5 працэнта, а вытворчасцю сельскагаспадарчай прадукцыі -- толькі 1 працэнт малых прадпрыемстваў.

У сувязі з гэтым Уладзімір Зіноўскі лічыць неабходным, каб Савет па развіццю прадпрымальніцтва неадкладна заняўся распрацоўкай прапаноў па сістэме мер эканамічнага стымулявання развіцця прадпрымальніцтва ў такіх галінах эканомікі, як прамысловасць, сельскагаспадарчая вытворчасць, у сферы аказання паслуг насельніцтву і інавацыйнай дзейнасці.

Характарызуючы тэрытарыяльнае размяшчэнне прадпрыемстваў малога бізнесу, Уладзімір Зіноўскі адзначыў, што каля 54 працэнтаў з іх сканцэнтраваны ў Мінску.

Паводле слоў старшыні Савета, у 2002 годзе тэмп росту вытворчасці прамысловай прадукцыі малых прадпрымальнікаў склаў каля 14 працэнтаў. Гэтыя даныя сведчаць аб тым, што сфера малога бізнесу мае вялікі патэнцыял і можа ўнесці значны ўклад у эканамічнае развіццё краіны, лічыць Уладзімір Зіноўскі.