Такім чынам гродзенскія тарыфы на праезд зраўняюцца з коштам аўтобусных білетаў у Гомелі і будуць на 150 рублёў таннейшыя за мінскія.
Рашэнне Гродзенскага аблвыканкама пачне дзейнічаць пасля афіцыйнага апублікавання.
Гэта пацягне за сабой падаражэнне праезду на экспрэсных маршрутах і ў маршрутных таксі.
Новы кошт білетаў і на палову не пакрые выдаткаў на перавозку пасажыра.
Па падліках начальніка планавага аддзела гродзенскага аўтапарка Людмілы Малевіч, нават з улікам субсідый фактычныя выдаткі на 1 паездку складаюць 930 рублёў, кошт білета ў 1200 рублёў будзе роўны сабекошту.
Гэта дазваляе набываць паліва і плаціць супрацоўнікам аўтапарку заробкі, якія ніжэй за сярэднія па рэспубліцы.
Аднак і ў гэтым выпадку не ўлічваецца амартызацыя, выдаткі на рамонт, набыццё запчастак.
Разделы
- TAM.BY — поиск компаний и услуг
- hoster.by — хостинг и регистрация доменов
- Rebenok.by — энциклопедия для родителей
- Ты можешь им помочь — благотворительность
- tutby.com — реклама на TUT.BY