Поддержать TUT.BY
144 дня за решеткой. Катерина Борисевич
Коронавирус: свежие цифры
  1. На какие курорты из Беларуси у туроператоров этим летом запланированы полеты?
  2. Секондам запретили продавать новые вещи. Как рынок б/у одежды отреагировал на нововведение
  3. Врач рассказывает, по каким симптомам узнать пневмонию
  4. Терапевт — о лайфхаках, которые сохранят здоровье офисным сотрудникам
  5. Как река превращается в море. Большая вода на Полесье
  6. Тысячи сотрудников «Нафтана» и «Гродно-Азота» могут не получить допуск к работе по медицинским показаниям
  7. Самые теплые, крепкие и дешевые стены: сравнили газосиликат, керамзитобетон и керамические блоки
  8. «Самое благоприятное время для продавцов». Что происходит на вторичном рынке квартир в Минске
  9. Что происходит в стране 13 апреля
  10. Врача-невролога Руслана Бадамшина уволили — в день выхода из СИЗО он пришел на работу позже
  11. Белорусов стали массово приглашать на вакцинацию от коронавируса. Узнали, как проходит процедура
  12. Бывшая жена Ивана Вабищевича: «Когда увидела интервью Вани о нашем расставании, у меня был шок»
  13. «Самая длинная 16 сантиметров». Дома у минчанки живут 34 улитки. Смотрите, какие они красивые
  14. Задержан глава партии БНФ Григорий Костусев. Он — подозреваемый по уголовной статье
  15. Начался суд по делу о наезде BMW на силовиков 11 августа. Водителю грозит до 25 лет тюрьмы
  16. «Мне говорили: «Лучше бы ты мужа нашла и варила ему борщи!». История молодой трактористки Наташи
  17. Цена биткоина впервые в истории превысила 62 тысячи долларов за монету
  18. С 13 апреля снова дорожает автомобильное топливо
  19. Дом под Осиповичами, в который въехала ракетная установка, отремонтировали. Военные и жильцы рассказали как
  20. Умер «песняр» Леонид Борткевич
  21. «Побелка деревьев весной — пережиток советского прошлого». Эксперт рассказал все о побелке сада
  22. Купаловский восстановит поставленный 20 лет назад спектакль. Названы фамилии новых актеров
  23. «В Беларуси не ценил того, что имел». Физик отчислился из БГУ и изучает бозон Хиггса в Германии
  24. Украина ввела дополнительные ограничения на границе с Беларусью
  25. Это последние дни, за которыми что-то наступит. Чалый рассуждает о настроениях разных белорусов
  26. Минлесхоз объяснил, почему доски в Беларуси подорожали в два раза
  27. Можно ли отсрочить климакс? Гинеколог отвечает на важные вопросы
  28. Биатлонистка Сола честно рассказала о позиции, народной любви и собственном гнездышке в Новой Боровой
  29. Euronews прокомментировал прекращение вещания в Беларуси
  30. В Купаловском в третий раз объявили о наборе актеров. Что происходит в театре?


Аляксей Вайткун,

Сёння ў Беларусі дзесяткі тысяч майстроў, якія штодзённа вышываюць, выразаюць фігуркі з дрэва, куюць, плятуць арыгінальныя вырабы з саломкі, лазы і бісера, вырабляюць драўляныя лялькі …

У народных майстроў ёсць сваё аб’яднанне – Беларускі саюз майстроў народнай творчасці. Каго прымаюць у саюз? Чым саюз можа дапамагчы майстру? Якія правы майстроў ён можа абараніць? Якія праблемы сёння ў беларускіх майстроў і як іх можна вырашыць? Пра гэта і не толькі ў прамым эфіры TUT.BY-ТВ расказаў Яўген Сахута, старшыня саюза.



Внимание! У вас отключен JavaScript, ваш браузер не поддерживает HTML5, или установлена старая версия проигрывателя Adobe Flash Player. Загрузите последнюю версию флэш-проигрывателя.

Спампаваць аудые (15.83 МБ)

Внимание! У вас отключен JavaScript, ваш браузер не поддерживает HTML5, или установлена старая версия проигрывателя Adobe Flash Player. Загрузите последнюю версию флэш-проигрывателя.

Спампаваць вiдэа

Яўген Міхайлавіч, скажыце, калі і для чаго быў створаны ваш саюз?

Наш саюз быў створаны ў 1992 годзе. Адразу хачу сказаць, што інфармацыя, якую вы атрымалі, досыць недакладная: у нас дзесяткі тысяч майстроў. Іх было шмат ужо ў савецкія часы, у часы перабудовы і тады, калі Беларусь атрымала незалежнасць. Пачатак 90-х быў вельмі цяжкі для нацыянальнай культуры. Тады была складаная эканамічная сітуацыя, было не да культуры. Спецыялісты, у якіх душа балела за тое, якая будучыня чакае народную культуру і народнае мастацтва, зразумелі, што трэба нешта рабіць, пакуль не позна.

Назавіце прозвішчы спецыялістаў. Ці зараз не ўспомніце?

Сябе-та я помню. Я ўсё жыццё прысвяціў гэтай праблеме, усё жыццё займаюсь народнай культурай з навуковага пункта гледжання. З таго часу без змен з’яўляюся старшыней гэтага саюза. На той час былі творчыя саюзы пісьменнікаў, журналістаў, кінадзеячоў, музыкантаў… І вось з’явілася новае творчае аб’ядананне. Наша задача – падтрымка, адраджэнне і развіццё традыцыйных народных мастацкіх рамёстваў, уключэнне іх у сучасныя культурныя працэсы, арганізацыя пераемнасці традыцый. Карацей, падтрымка і развіццё адной з важнейшых галін нацыянальнай культуры. Дзякуй богу, мы ўжо 20-ы год займеаемся гэтымі задачамі.

Колькі ўсяго членаў саюза на сённяшні дзень?

Прыкладна 550 чалавек.

Скажыце, калі ласка, што дае саюз яго сябрам?

Перш за ўсё хачу папярэдзіць тых, хто збіраецца да нас прыйсці, і тых, хто нас бачыць, што ў матэрыяльным плане мы нічога даць не можам. Але мы творчы саюз, і асноўная наша задача – даць магчымасць творчых кантактаў з такімі ж майстрамі. Мы дапамагаем уключыцца ў сучасныя творчыя працэсы, каб чалавек не сядзеў дома са сваімі работамі, каб мог вучыцца на прыкладзе іншых майстроў. Мы садзейнічаем яго удзелу ў розных выставах, фестывалях, кірмашах і іншых акцыях культурнага плану. Па-першае, яны патрэбны самому майстру, ён не хоча варыцца ва ўласным саку. Ён хоча і сам паглядзець, і сябе паказаць. Гэта мы можам яму даць.

Ці ёсць нейкія спецыяльныя ўмовы для ўступлення ў ваш саюз?

Асноўныя крытэрыі адбору жадаючых паступіць у наш саюз – від мастацкай дзейнасці гэтага чалавека павінен адпавядаць традыцыйнаму віду таго ці іншага рамяства. Калі ён працуе ў традыцыях пэўнага рамяства, гэта наш чалавек. Калі чалавек займаецца якой-небудзь самадзейнасцю, напрыклад, майструе з запалак макет крамлёўскай вежы ці вышывае крыжыкам карцінкі лепш, чем Шышкін пісаў, гэта аматарства.

Гэта значыць, вы не ўспрымаеце такіх людзей усур’ёз?

Сапраўды. Гэта антымастацтва, як і многае іншае.

Чалавек займаецца дзейнасцю, ён хоча ўступіць у ваш саюз. Ён знаходзіць вашы каардынаты, тэлефануе вам і прапануе паглядзець яго работы. Ці ёсць якая-небудзь экспертыза? Хто вызначае, ці дастойны майстра стаць членам саюза?

Сапраўды, так усё і робіцца. Майстар прыходзіць да нас у любы дзень. Пара спецыялістаў у нас заўсёды сядзяць на месцы, у тым ліку бываю і я, хоць кірую саюзам на грамадскіх пачатках, бо я, перш за ўсё, навуковец. Гэты майстар прыносціь свае работы і паказвае іх. Калі гэта габарытныя работы, ён можа прынесці фотаздымкі. Напрыклад, майстар, які аздабляе царкоўны інтэр’ер разьбой. Ці, скажам, калі чалавек робіць шыкоўную мэблю, ці выразае трохметровые скульптуры. А калі гэта ганчарства, бісерапляценне, лозапляценне, саломапляценне, то майстар прыносіць іх нам і паказвае. Мы кажам, што яго працы прама ці апасродкавана маюць адносіны да традыцый беларускага народнага рамяства. І мы дапускаем яго да рашэння праўлення. Потым майстар чытае наш статут.

Ці ёсць нейкія асаблівасці, істотныя на ваш погляд?

Першае – адпаведнасць яго рамяства традыцыям нашай культуры. Другое – актыўны ўдзел у выставачнай дзейнасці. Безумоўна, членскія ўнёскі. На вялікі жаль, саюз трымаецца за кошт унёскаў.

Колькі сёння складае ўнёсак?

Паўтары базавых велічыні – 52 500 руб. З пенсіянераў 35 000 руб.

Гэта ў месяц?

У год. Ёсць яшчэ і правы. Майстар мае права ўдзельнічаць ва ўсіх акцыях, якія наладжвае саюз. Ён мае права ведаць, што плануецца ў бліжэйшы час. Ён мае права кантактаваць з сябрамі, калегамі па саюзу. Карацей, ён мае права ўключацца ў актыўны творчы і мастацкі працэс.

Вы прынялі майстра ў саюз. Як вядзецца інфармаванне? Я так разумею, у вас ёсць нейкі каляндар выставак.

У нас ёсць план мерапрыемстваў на кожны год. Майстар можа зайсці ў саюз у канцы года ці ў пачатку настаупнага і атрымаць план на рукі. Калі не, то ён рассылаецца разам з віншаваннямі з днем нараджэння. Калі хто не чакае пісьмовага плана, ён можа патэлефанаваць у саюз, і яму будзе дана поўная інфармацыя.

Акрамя таго, на нашу галаву часта ўзваліваюцца нечаканыя просьбы ці прапановы. Канешне, у такіх выпадках мы інфармуем майстроў, якія нам патрэбны. Напрыклад, 10-11 верасня будзе Дзень горада. Сёння да нас прыйшлі работнікі Мінгарвыканкама з аддзела культуры. Ім трэба наладжваць горад майстроў. Гэта вельмі эффектная акцыя. Мы абмеркавалі і дамовіліся, што будуць прымаць удзел 300 майстроў з ўсёй Беларусі. І мы рассылаем паведамленні.

Мінгарвыканкам выдзеліць ім месца. Бясплатнае ці платнае?

Бясплатнае.

І на гэтым месцы майстры змогуць кантактаваць паміж сабой і прадаць сваю прадукцыю.

Не толькі гэта. Гэта яшчэ будзе дэманстратыўная акцыя традыцыйнай культуры. Делегацыі, якія прыязджаюць з абласцей, робяць абсталяванне, імправізаваныя подворкі свайго рэгіёна. Майстры будуць не толькі рэалізоўваць гатовыя работы, але і праводзіць майстар-класы. Ганчары будуць круціць на ганчарнам крузе, кавалі будуць каваць, лозапляцельшчыкі будць плесці. Карацей, гэта будзе жывы творчы працэс адначасова з рэалізацый работ. Кожны ўбачыць, што гэта жывы майстар, а не перакупшчык нейкіх кітайскіх вырабаў. З ім можна будзе пагаварыць, набыць яго работы. Такія акцыі асабліва цешаць замежных гасцей.

У вас 500 майстроў. Калі чалавек у саюзе, ён хоча актыўна ўдзельнічаць у яго жыцці. Аднак, напэўна, усіх 500 чалавек немагчыма размясціць у адным месцы. Ці няма пакрыўджаных?

Мы адразу і не збіраем 500 чалавек. Калі праводзяцца такія акцыі, ядро складаюць нашы майстры. Але да іх далучаецца шмат майстроў, якія пакуль яшчэ не ў саюзе. Яны вядуць актыўную творчую дзейнасць, з імі займаюцца абласныя, раённыя структуры. Калі прыязджае дэлегацыя, там ёсць члены саюза і майстры, якія не ў саюзе, але чые работы варта паказваць.

Як вы іх называеце? Таксама майстрамі?

Ёсць такое паняцце майстар народнай творчасці. Вазьміце любы іншы творчы саюз, калі там 500 чалавек. Як вы, дапусцім, адразу размесціце 500 тэатральных дзеячоў? У кожнага знойдуцца розныя прычыны. Хтосьці нездаровы, хтосці не можа прыехаць. Сёння гэта вялікая праблема - транспартная. У кагосьці зараз творчы застой.

Але калі чалавек хоча, ён можа патэлефанаваць і папрасіць прыняць удзел у якім-небудзь свяце?

Прыкладна за месяц мы паведамляем у абласныя і раённыя структуры, і ўсе ведаюць, што максімум за 10 дзён да нейкай акцыі, трэба, каб ён пазваніў у саюз і папрасіў прыняць удзел. Мы запісваем яго. Калі у нас праходзіць нейкае свята, мы ўжо ведаем, што ў нас будзе 250 майстроў, і мы павінны забяспечыць ім умоўна 250 м і 125 сталоў.

Іншая рэч, што, добра ведаючы пра наш саюз і яго актыўную кірмашовую дзейнасць, вакол нас пастаянна пасуцца розныя гандляры з розным кітайскім шырпатрэбам. Яны стараюцца прыстроіцца да нас. Канешне, гэта дэвальвуе паняцце народнай творчасці. І мы імкнемся размяжоўваць іх, калі праводзім такія акцыі. Скажам, на Дзень горада мы дагаварыліся, каб нам вылучылі асноўную пляцоўку для удзельнікаў свята. Будуць перціся гандляры са сваім капеечным антымастацкім таварам. І мы папрасілі вылучыць ім іншую пляцоўку, каб яны не блыталіся ў нас пад нагамі. Як кажуць, мухі асобна, катлеты асобна.

Вы так негатыўна да іх ставіцеся.

Разумееце, дзеячы культуры павінны змагацца ўсімі сіламі з кічам і папсой. З пераменным поспехам, але мы робім, што можам.

Раскажыце аб адносінах майстра з падатковымі службамі?

Я паўтаруся, што наш саюз – творчае, а не камерцыйнае аб’яднанне. Таму мы не ставім на першы план фінансавае пытанне. Але без грошай мы нікуды не дзенемся. Тым больш што многія майстры хацелі б рэалізаваць свае работы, а тады ўзнікаюць фінансавыя адносіны з дзяржавай. Праўда, не ўсе майстры жадаюць прадаваць свае работы. Многія– творчыя людзі, іх не хвалюе пытанне рэалізацыі.

Ёсць такія?

Канешне. Гэта як паэты пішуць у вольны час.

Але такіх, мабыць, мала.

Цікавае пытанне. Мы не задаваліся тым, каб палічыць працэнт чыстых творцаў і тых, хто рэалізуе свае працы.

Не сакрэт, зараз складаная эканамічная сітуацыя. Зразумела, што патрэбна любая капейка. Усё ж гліну патрэбна купіць, расходныя матэрыялы. Калі быць багатым чалавекам з асноўнай крыніцай даходаў, тады можна займацца творчасцю дзеля задавальнення.

Вы слушна падкрэслілі. Але многія майстры дзесьці працуюць. У іх ёсць асноўная зарплата, і яны могуць сябе дазволіць займацца мастацкай творчасцю. Але вернемся да фінансавай стараны, таму што яна сёння вельмі важна. Многія майстры рэалізуюць свае работы. Некаторыя толькі за кошт гэтага і жывуць. На вялікі жаль, наша дзяржава не даспела да разумення таго, што наша нацыянальная культура павінна мець асобны статус уцэлым, а народная традыцыйная культура і рамёствы ў прыватнасці. Скажам, мы перад усім светам ганарымся, што у нас захаваліся жывыя народныя рамёствы, промыслы. Мы згодны, што трэба іх развіваць. На паперы гэта быццам бы выдатна. Але як даходзіць да фінансавых пытанняў, узнікаюць складанасці.

Можа вы ведаеце, што творчыя саюзы – гэта такія ж грамадскія аб’яданнні, як і ўсе іншыя паўтары тысячы філатэлістаў, сабакаводаў і іншых. Дзякуй богу, хай яны будуць. Але як жа ж можна прыраўноўваць творчыя саюзы да іх і ставіць іх на адну ступеньку? Творчыя саюзы робяць дзяржаўную справу, яны падтрымліваюць нацыянальную культуру. То, што мы на адной ступені з іншымі, па нашых законах значыць, што дзяржава не мае права фінансава падтрымліваць саюзы. Міністэрства культуры, з якім мы актыўна супрацоўнічаем, можа б, і дало нам нейкую капейку, але не можа, таму што мы грамадскае аб’яднанне. Канешне, мы сумесна праводзім нейкія мерапрыемствы, падкідваюцца нейкія сродкі на канкрэтную акцыю.

У канцы 90-х гадоў, калі мы актыўна імкнуліся заканадаўча замацаваць прыярытэт народнай культуры і магчымасць яе падтрымкі дзяржаваю, мы дабіліся таго, што ў 1999 годзе быў прыняты спецыяльны закон Рэспублікі Беларусь аб народным мастацтве і народных рамёствах. Гэта была вялікая перамога. Народныя майстры аказаліся заяўленымі ў асобным законе. Але што аказалася ў гэтым законе ў выніку? Мы прапісвалі, якую падтрымку будзе аказваць дзяржава: майстэрні на льготных умовах, матэрыял і так далей. Як закон дайшоў да зацвярджэння, аказалася, што дзяржава можа падтрымліваць народных майстроў, можа аказваць ім дапамогу. Але вы самі разуеееце, хіба гэта заканадаўчы акт? “Можа падтрымліваць”…

А можа і не падтрымліваць.

І часцей аказваецца гэтае “не”. Але ўрэшце рэшт мы нечага дабіліся. Калі выйшаў гэты закон, пачалі ўздымаць галаву майстры-рамеснікі, якія не маюць адносін да народнай культуры, але іх работы таксама запатрабаваны. Напрыклад, майстар вырабляе чаранкі да лапатаў альбо робіць бандарны посуд бытавога прызначэння. Яго работы патрэбны. У наш саюз такі чалавек не можа уступіць, таму што яго творы не мастацкія.

Значыць, ён не народны майстар.

Гэта проста рамеснік. Такіх шмат, дапусцім, майстар па рамонту аўтамабіляў. Іх трэба ўзаконваць. Яны пачалі шумець і дабіліся таго, што выйшаў прэзіденцкі ўказ аб падтрымцы рамесніцкай дзейнасці. І гэты ўказ куды лепшы, чым наш закон пра народных творцаў. Там канкрэтна напісана: заплаці адну базавую велічыню ў год – і гэтымі чаранкамі ад лапат можна закідваць усю Беларусь. Майстры гэтым і скарысталіся. Многія з іх падпадалі пад гэтае дзеянне і аказаліся ў тым пераліку.

Гэта значыць, там ёсць канкрэтны спіс?

Канкрэтныя работы: выраб з дрэва бытавых рэчаў, выраб з гліны рэчаў бытавого прызначэння.

Майстрам стала ўсё зразумела: заплаці пэўную суму і можаш працаваць колькі хочаш.

Так, і яны сталі працаваць.

А тыя майстры, якія не падпадалі пад гэты спіс?

Яны аказаліся пакрыўджанымі. Дзяржава падтрымлівае такі пласт культуры, гэта ж не чаранкі ад лапат, а мы аказаліся ў падвешаным стане. Тут ужо мы паднялі шум. І праз два гады выйшла дапаўненне. Туды ўвайшлі ткацкія і вышываныя работы.

Умовы былі тыя ж, аднак, спіс быў пашыраны.

І зноў група нашых майстроў падышла да гэтых крытэрыяў. Практычна ўсе нашы майстры, хто пастаянна працуюць, ужо могуць плаціцьпадатак па рамесніцкім законе. Любы майстар, чым бы ён ні займаўся, перш за ўсё рамеснік. Ён павінен ведаць рамяство. А ўжо потым ён можа працаваць ці не працаваць у традыцыях – гэта ўжо яго справа.

Значыць, сёння ўсё рэгламентуецца гэтым законам аб рамесніцкай дзейнасці. Ёсць пералік, пад які падпадаюць народныя майстры. Яны плацяць базавую велічыню у год і могуць працаваць. Скажыце, рамеснікі, якія арганізавалі сваё ІП, працуюць згодна гэтага закона? Ці для ІП асобныя адносіны?

Ён рэгіструецца як ІП, і ў іх ужо свае законы, свае сумы і падаткі.

Значыць, у тых, хто займаецца народным мастацтвам, ёсць некалькі шляхоў: закон аб рамесніцкай дзейнасці ці ІП.

Гэта яшчэ не ўсё. Гэта датычыцца тых майстроў, якія пастаянна працуюць альбо жывуць з гэтага рамяства. Але у нас ёсць майстры, для якіх гэта перш за ўсё мастацкая творчасць. Яны толькі разава могуць штосьці прадаць.

Дзякуючы саюзу, у нас ёсць адна магчымасць. Калі нас запрашаюць на свята, напрыклад, да Полацка, ці Баранавічаў, ці Брэста, у гэтыя дні мясцовыя улады дамаўляюцца са сваёй інспекцыяй, каб яны не чапалі майстроў саюза. Мы прыехалі на іх свята, і мы не рамеснікі-гандляры, а творцы. І ў гэты дзень нашы майстры могуць спакойна рэалізоўваць сваю прадукцыю. Так што тыя, хто не жыве з гэтага, працуе творча, але часам хоча реалізаваць свае вырабы, гэта праблема вырашаецца разава, і інспекцыя іх не чапае.

Ёсць народныя майстры, якія аддаюць сваю прадукцыю ў спецыялізаваныя магазіны, шапікі. Яны падпадаюць пад той жа закон рамеснікаў?

Так.

А ці ёсць там нейкія абмежаванні па сумах?

Не.

Але можа хтосьці прадае на мільён, а хтосьці на 10 млн

Гэта яго права, ён заплаціў базавую, і ўсё. Канешне, магазін мае сваю нацэнку на прадукцыю, гэта ўжо іншае пытанне. Ёсць майстры, якія жывуць толькі за кошт сваіх вырабаў, але такіх не шмат.

Якія праблемы саюза і народных майстроў Вы маглі б абазначыць?

Часткова я ўжо закрануў праблему фінансавых адносін. Як я ўжо казаў, творчы саюз нічым не вылучаецца з іншых грамадскіх аб’яднанняў. Гэта праблема нават псіхалагічная. Я нічога не маю супраць сабакаводаў ці філатэлістаў. Але ставіць нас на адну дошку – гэта проста не салідна: мы ўсё ж такі робім дзяржаўную справу. У выніку наш саюз нават не мае памяшкання, каб па-чалавечы размясціцца. Я ўжо не гавару пра тое, каб паказаць, што ёсць у нашых фондах.

Чаму так?

Нам гавораць: “Калі ласка, здымайце офіс”. Але ж мы плацім за яго вялікія грошы, а адкуль нам іх ўзяць. Мы жывем з унёскаў і можам трымаць толькі трох чалавек у штаце: на невялічкай суме выканаўчага дырэктара, метадыста і бухгалтара. Я вымушаны працаваць на грамадскіх пачатках. Вось вам і праблема. У выніку мы вымушаны плаціць за юрыдычны адрас і за тое, што здымаем пакой, хаця мы яго не здымаем. І плацім мы за гэта са сваіх няшчасных унёскаў.

У нашых фондах сабраны шматтысячныя калекцыі работ майстроў. Хто іх бачыць? Разумееце, прыязджае замежны госць і кажа: “Я чуў, у Беларусі багатая традыцыйная культура. Дзе мне гэта можна пабачыць?” Добра, калі ён трапіць на наш фестываль ці кірмаш. Вось пашчасціць яму трапіць 10-11 верасня на дзень горада, тады і пабачыць. У японцаў круглыя вочы робяцца, калі яны бачаць жывое рамясло, якое цяпер можна сустрэць, пэўна, толькі ў дзікай Афрыцы. Працуюць сотні жывых рамеснікаў. А калі госць не трапіць на фестываль ці кірмаш?

У нас няма музею народнага мастацтва. Багатае народнае мастацтва няма дзе паказаць. Вядуць у нашы фонды, а яны размяшчаюцца ў пакоі на 100 м. Дзякуй богу, кіраўніцтва Нацыянальнага тэхнічнага універсітэта прыгрэла наш саюз, толькі таму, што разумее, што трэба падтрымліваць кантакты з традыцыйнай культурай. Уявіце сабе: палітэх, флагман інжынернай навукі, выдзяліў нам пакой для пастаяннай выставы фондаў. Яны добра ведаюць, што аднымі трактарамі жывы не будзешь.

Там толькі выстаўка ці выстаўка-продаж?

Не, прадаваць мы не маем права.

Гэта значыць, калі госці прыйдуць да вас паглядзець работы і пажадаюць што-небудзь набыць, вы адмовіце?

І абсалютна правільна зробім. Адзінае што, мы можам, паклікаць майстра, і яны змогуць заказаць работу яму. Мы не маем права на фінансавую дзейнасць. З таго, што сабрана ў нашых фондах за 20 год нашай дзейнасці, можна хоць заўтра афармляць музей народнага мастацтва. Мы гатовы дзяржаве аддаць усё бясплатна.

Можа быць, развіць ідэю Дома народнай творчасці, каб там вучылі, прымалі гасцей, прадавалі вырабы. Вы выступалі з такой ідэяй?

Пастаяннна выступаем. Міністерства культуры нас вельмі падтрымлівае.

Куды вы звярталіся?

Наш актыўны партнер з боку дзяржавы – гэта Міністэрства культуры, а яно само беднае. Таму на словах і трохі матэрыяльна яно нас падтрымлівае. Яно таксама кажа актыўнее прабіваць гэту ідэю на вышэйшым узроўні.

Куды вы звяртаецеся? У адміністрацыю прэзідэнта?

Мы не можам звяртацца непасрэдна ў адміністрацыю прэзідэнта, только праз Міністэрства культуры. Яно, наколькі можа, само прабівае ідэю. Але самі разумееце, сітуацыя, відаць, такая, што не да музеяў, асабліва новых.

Было б цудоўна – Дом народнай творчасці ў сталіцы.

Ці Цэнтр народнай творчасці з дваровай тэрыторыяй, дзе б стаяў ганчарны горн, кузня. Дарэчы, так зроблена ў некаторых гарадах. У Віцебску ёсць Цэнтр народнай творчасці, галерэі.

А ў Віцебску гэта была падтрымка на мясцовым узроўні?

Гэта абласная структура. Мясцовая ўлада – малайцы. Тое ж робіцца і ў іншых абласцях.

З чым звязана, што гэтага няма ў Мінску? Нікому не патрэбна? Які вывад Вы зрабілі для сябе?

Ведаеце, тут ідзе канкрэтная размова. Быццам бы на словах трэба ўсім, ні ў кога не павернецца язык сказаць, што яму не трэба традыцыйная культура. Гэта ж наш гонар. Традыцыйная культура – гэта брэнд, які вылучае нас як народ у еўрапейскай супольнасці. Мы асабліва не можам пахваліцца ні трактарамі, ні аўтамабілямі. А народная культура ў нас не лепшая і не горшая, чым у суседзяў, яна наша, беларуская, і ні ў кога больш такой няма. На словах усе гэта разумеюць, але як толькі ідзе размова аб канкрэтнай рэалізацыі – няма грошай.

Ці выключалі кагосьці з саюза і за што?

Выключалі. Мы не ставім мэтай колькасны рост саюза, каб налічаваць тысячы майстроў, нават тых, хто ўжо не працуе. Таму мы пастаянна “чысцім” саюз. Наш саюз - жывое творчае аб’яднанне. Кожнаму майстру ў душу не залезеш падчас прёма. Бываюць, людзі звязаны па рабоце з народным мастацтвам ці працуюць у Доме рамёстваў. А потым выходзяць на пенсію і ўсё кідаюць, ім ужо не трэбы рамёствы, творчасць, саюз. Нашто ім яшчэ ўзносы плаціць? Бываюць выпадкі, калі чалавек выязджае за мяжу.

Значыць няма дзейнасці як такой. Вы глядзіце і падчышчаеце.

Кожны год мы папярэджваем. Праходзіць тры гады, і чалавек не з’яўляецца ці перастае гэтым займацца, ад такіх мы пазбаўляемся. Бываюць выпадкі, калі людзі вяртаюцца пасля 5-6 гадоў. Аказваецца, яны былі ў ад’ездзе за мяжой і цяпер жадаюць вярнуцца. Ну што ж, вы, не маглі пазваніць, калі ад’язджалі? Чалавеку было не да таго, самі разумееце. Мы аднаўляем, што ж рабіць.

У нас літаральна хвіліна. Абагульніце, калі ласка, ўсё, што вы сказалі.

Саюз, яго існаванне і дзейнасць – гэта сведчанне той цікавасці да народнай культуры і мастацтва, якая характэрна для суверэннай Беларусі. Гэтую цікавасць мы як раз падтрымліваем, адраджаем, уключаем у сучасныя культурныя працэсы. Нягледзячы ні на што, я думаю, што саюз будзе трымацца далей і рабіць важную справу, дзеля якой мы ў свой час арганізаваліся.
-99%
-10%
-5%
-10%
-40%
-10%
-60%
-30%
-15%
-20%
-10%
-20%