1. Магазины «Домашний» приказали долго жить
  2. США возобновляют санкции против «Белнефтехима» и еще 8 белорусских госпредприятий
  3. Нацбанк ожидает ускорения инфляции во втором квартале
  4. В Браславе в костеле обвенчалась пара — жениху и невесте по 91 году
  5. «Путин сделал предложение, от которого нельзя отказаться». Эксперты — об отношении Кремля к «заговору»
  6. От выстрелов под Лиозно до погреба в Гомельской области. Как «покушались» на Лукашенко
  7. Почему все говорят про футбольную Суперлигу? Рассказываем о скандальном проекте
  8. Биолог рассказал, как сделать рассаду крепкой. Нужно выполнить всего пять простых пунктов
  9. В Бресте суд решил ликвидировать «Польскую школу»
  10. Как власть услышала народ — и решила отомстить, суетливо и неразборчиво
  11. Как сейчас выглядит ТРЦ Minsk City Mall, который строится в районе вокзала
  12. Сколько получает, где хранит и как тратит. Как работает Фонд соцзащиты, из которого платят пенсии
  13. «На фуфайке фамилия выбита другим цветом». Родные осужденных по политическим статьям о том, как те отбывают наказание
  14. Рабочая неделя будет теплой, зато на выходных выпадет снег
  15. «Банк умыл руки». Помните историю с изъятием ценностей из ячеек Белгазпромбанка? Спросили, вернули ли их
  16. Громкие «преступления», которые якобы готовились в Беларуси из-за политики: до и после выборов 2020 года
  17. «Они не знают, наступит ли завтра». Белорусский фотограф показал жизнь бездомных котов без прикрас
  18. Тест не для слабонервных. Какой герой «Игры престолов» так умер?
  19. «Все оказались в выигрыше». Эксперты — о «предотвращении переворота» в Беларуси и роли России в этом
  20. Поставил лайк — получи срок. Как в России и Казахстане сажают за экстремизм (у нас могут повторить)
  21. Узнали, что открывается на местах, где были магазины Bigzz
  22. Песков: Путин и Байден обсуждали информацию о готовившемся покушении на Лукашенко
  23. Что происходит с ИП, которым хотят поднять налоги и взносы: теряют рынок, падает товарооборот
  24. Врач — о тревожных симптомах, которые касаются зубов мудрости
  25. Перестал выходить на связь бывший следователь СК Евгений Юшкевич. Он в СИЗО КГБ
  26. «Уже не рецессия, но еще и не рост». Эксперты — о настроении бизнеса и его влиянии на экономику
  27. «Осознание, что это действия не совсем законные, появилось позже». Замов Бабарико допрашивают в суде
  28. «Он не тот человек, который привык жаловаться». Девушка Эдуарда Бабарико — о его 10 месяцах в СИЗО
  29. Их фура — их дом на колесах: как работает семья дальнобойщиков из Пинска, где жена — королева красоты
  30. С 20 апреля снова дорожает автомобильное топливо


Дзяніс Дзюба Сьвятлана Адзінец,

На 15-я ўгодкі сумнай даты - закрыцця незалежнага Радыё 101,2 - Еўрарадыё паразмаўляла з былым яго дырэктарам Змітром Новікавым.

“Беларуская маладзёжная” - школа журналісцкага майстэрства Беларусі >>>

На здымку: У студыі Радыё 101.2. За пультам Зміцер Новікаў, побач з ім - Жана Літвіна, Іна Студзінская і Марцін Латэцкі.

Еўрарадыё: На чым палягала легенда і поспех Радыё 101,2?

Новікаў: Гэта было практычна першае незалежнае беларускае маладзёжнае радыё, якое традыцыю сваю працягнула ад часоў "Беларускай маладзёжнай", і частка калектыву там засталася з радыёстанцыі. Была такая радыёстанцыя на дзяржаўным радыё "Беларуская маладзёжная", якая была паспяхова ліквідаваная (у 1994 годзе). І частка калектыву пачала ствараць незалежную станцыю.

Еўрарадыё: Як удалося ў канцы 1990-х, у такі складаны час, стварыць невялікім калектывам радыёстанцыю, якую вельмі ахвотна слухалі людзі, праграмы якой абмяркоўваліся ў звычайных бытавых размовах людзей? Прычым у вас не было кампрамісаў ні ў праграмнай, ні ў музычнай, ні ў моўнай палітыцы?

Новікаў: Ствараў яго малады калектыў. Аснову Радыё 101,2 склалі працаўнікі "Беларускай маладзёжнай": Вольга Бабак, Генадзь Кеснер, Ірына Курапаткіна, Іна Студзінская, Алесь Хмяльніцкі, Алесь Дайнэка, а таксама шэраг іншых. Гук радыё рабілі Анатоль Додзь, Уладзімер Сакульскі, Сяргей Лабандзіеўскі, Зміцер Васількоў, Алесь Ляшкевіч, Алеся Верас. Вакол нас было шмат андэграўнда, мастакоў...

Магу прыгадаць Міхаіла Князевіча, якога ніхто не ведае, відаць, нават з калег нашых, але, дзякуючы гэтаму чалавеку, мы атрымалі ліцэнзію на вяшчанне. Ён хадзіў па міністэрствах, сядзеў, дамаўляўся. Безумоўна, Жана Літвіна, якая была сцягам гэтага ўсяго, былы галоўны рэдактар радыёстанцыі "Беларуская маладзёжная", яна натхняла ўвесь гэты працэс і дапамагала яго афармляць у гэтыя прафісійна-журналісцкія рамкі.

Еўрарадыё: Часта казалі, што калі б Радыё 101,2 было на рускай мове, то яно было б больш папулярным. Аднак людзі тады так не лічылі. Як у вас былі справы з моўнай палітыкай?

Новікаў: Гэта была моцная каманда, якая хацела працаваць і хацела працаваць па-беларуску. Гэта мова была вельмі арганічнай. Некаторыя слухачы, якія нас слухалі, нават казалі, што не звярталі ўвагі што па-беларуску. Гэта ключ да поспеху — арганічнасць мовы.

Еўрарадыё: Варта прыгадаць, што камерцыйным дырэктарам гэтага радыё быў Зміцер Бандарэнка.

Новікаў: Зміцер Бандарэнка, якога лёс, на жаль, такі цяжкі. Ён зараз у турме сядзіць у якасці палітвязня, на жаль.

Еўрарадыё: А ці не цяжка Змітру было працаваць на 101,2 і пераконваць рэкламадаўцаў працаваць?

Новікаў: Змітру было вельмі цяжка працаваць, бо ў той момант яшчэ не стварылася нешта, што называлася фарматам радыё. Рэкламадаўцы спрабавалі навязваць сваю музыку і г. д., а малады калектыў не хацеў. Ён хацеў рабіць па-сучаснаму, і гэта крыху не суадносілася адно з адным.

Еўрарадыё: І нарэшце лірычнае пытанне. За што ты так любіш радыё, што прысвяціў столькі гадоў свайго жыцця гэтым праектам?

Новікаў: Бо радыё - гэта тое, што не бачнае, гэта чутнае, і выклікае ў кожным чалавеку індывідуальна свае пачуцці і малюнкі. І для мяне радыё - гэта такое жыццё, якое малюецца прыгожа, цікава, і яно натхняе мяне ісці далей.

Даведка Еўрарадыё:

Радыё 101.2 было зарэгістраванае напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў 1994 года, але ў эфір выйшла праз год, 21 ліпеня 1995-га. Эфіры і аўтарскія праграмы вяліся толькі на беларускай мове. Рэдакцыя месцілася ў памяшканні на другім паверсе на вуліцы Рэвалюцыйнай, 8а ў Мінску. Кіравала радыёстанцыяй Жана Літвіна, цяперашняя старшыня Беларускай асацыяцыі журналістаў.

-35%
-10%
-70%
-20%
-25%
-10%
-10%
-12%
-15%
-10%
-20%
0073023