Подпишитесь на нашу ежедневную рассылку с новыми материалами

Общество


У сферы эканомікі Беларусі за пяць месяцаў бягучага года зарэгістравана амаль сем тысяч злачынстваў. Паводле інфармацыі Міністэрства статыстыкі і аналізу Рэспублікі Беларусь, з іх агульнай колькасці амаль 400 - асабліва цяжкія. Крымінальныя справы ўзбуджаны па 6 тысячах злачынстваў, што складае 90 працэнтаў усіх эканамічных правапарушэнняў. У студзені-маі 2003 года было зафіксавана больш як 600 фактаў хабарніцтва, што прыкладна раўняецца паказчыкам мінулага года. Пры гэтым на сем працэнтаў у адносінах да студзеня-мая 2002 года скарацілася колькасць парушэнняў закону, якія кваліфікуюцца як махлярства. Іх колькасць склала амаль 2 тысячы.

Акрамя таго, у студзені-маі гэтага года ў параўнанні з годам мінулым амаль на 7 працэнтаў павялічылася колькасць фактаў незаконнага набыцця, захоўвання, перавозкі або перасылкі наркатычных сродкаў без мэты збыту. З больш як дзвюх тысяч зарэгістраваных злачынстваў, звязаных з наркотыкамі, іх доля дасягнула 50 працэнтаў.
,