Подпишитесь на нашу ежедневную рассылку с новыми материалами

Общество


Пастановай Міністэрства культуры Беларусі ўстаноўлена гранічная цана на білеты на канцэрты і іншыя відовішчныя мерапрыемствы ХІІ Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску", які будзе праходзіць з 12 па 17 ліпеня. Датычыцца гэта рашэнне 25 працэнтаў агульнай колькасці месц у глядацкай зале, якія прызначаны для малазабяспечаных грамадзян. Так, у Летнім амфітэатры цана вар'іруецца ад 30 да 5 тысяч рублёў, у залежнасці ад катэгорыі канцэртаў. У Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя Якуба Коласа білеты павінны каштаваць не больш за 15 тысяч рублёў, а ў культурна-дзелавым цэнтры адкрытага акцыянернага таварыства "Класіка індустрыі моды" - не больш за 3 тысячы рублёў. Паводле рашэння дырэкцыі могуць быць устаноўлены больш нізкія цэны. Дырэкцыя ж вызначае, колькі давядзецца заплаціць за наведванне канцэртаў фестывалю астатняй катэгорыі грамадзян, гэта значыць кошт білетаў на 75 працэнтаў месц у глядацкіх залах.
,