Подпишитесь на нашу ежедневную рассылку с новыми материалами

Общество


Аб стане законнасці і правапарадку ў краіне, выніках работы Пракуратуры за мінулыя два тыдні прэзідэнту Беларусі 7 ліпеня далажыў Генеральны пракурор Віктар Шэйман. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Віктар Шэйман праінфармаваў Аляксандра Лукашэнку аб выніках праверкі выканання заканадаўства аб захаванасці дзяржаўнай уласнасці і выкананні фінансавай дысцыпліны ў сістэме Міністэрства інфармацыі. Вынікі пракурорскай інспекцыі паказалі, што, нягледзячы на меры, якія прымаюцца міністэрствам, маюць месца сур'ёзныя парушэнні заканадаўства. На 24 падведамных прадпрыемствах выяўлены шматлікія выпадкі нямэтавага выкарыстання бюджэтных сродкаў, іншыя незаконныя расходы і страты на суму больш за 101 мільён рублёў.

Недахопы ў арганізацыі ведамаснага кантролю прывялі да таго, што толькі па выніках гэтай праверкі кантралюючымі органамі канфіскоўваецца ў бюджэт у выглядзе штрафных санкцый больш за 208 мільёнаў рублёў.

Па фактах учыненых на прадпрыемствах крадзяжоў і іншых злачынстваў узбуджаны 82 крымінальныя справы, урон па якіх склаў больш за 84 мільёны рублёў.

На падведамных прадпрыемствах адзначаецца ўстойлівы рост дэбіторскай і крэдыторскай запазычанасці.

У выніку адсутнасці належнага кантролю з боку Міністэрства інфармацыі і нізкай выканальніцкай дысцыпліны на прадпрыемствах груба парушаюцца патрабаванні заканадаўства аб падатках і цэнаўтварэнні, стандартызацыі і арэндзе, што прыводзіць да неапраўданых страт абаротных сродкаў, прычыненне ўрону дзяржаве і работнікам.

Па выніках праверкі Генеральны пракурор унёс прадстаўленне міністру інфармацыі з патрабаваннем прыняць неадкладныя меры па ліквідацыі выяўленых парушэнняў.

Прэзідэнт краіны даручыў Пракуратуры прыняць самыя жорсткія меры рэагавання па навядзенню парадку ў сістэме Міністэрства інфармацыі, а таксама забяспечыць поўнае пакрыццё ўрону, прычыненага дзяржаве безгаспадарчасцю службовых асоб і разбазарваннем уласнасці.

У ходзе даклада былі разгледжаны і іншыя пытанні.
0058648