Главное
Минск
Эксклюзив
Деньги и власть
В мире
Кругозор
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Спорт
Авто
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY
  • Архив новостей
  • Архив новостей
    ПНВТСРЧТПТСБВС
    272812345
    6789101112
    13141516171819
    20212223242526
    272829303112

Общество


У Беларусі за апошні год адзначаўся сапраўдны "бум" у сферы арганізацыі пасажырскіх перавозак маршрутнымі таксі. Колькасць мікрааўтобусаў, якія абслугоўваюць па экспрэсных маршрутах гарадскія, прыгарадныя, міжгароднія і міжнародныя перавозкі, за гэты час павялічылася ў 2,5 раза і дасягнула 5,5 тысячы аўто. Гэтыя факты 2 ліпеня на пасяджэнні круглага стала ў Грамадскім прэс-цэнтры сталічнага Дома прэсы паведаміў дырэктар Дэпартамента аўтамабільнага транспарту Міністэрства транспарту і камунікацый Беларусі Валерый Міленькі.

Паводле яго слоў, спецыялісты дэпартамента распрацавалі спецыяльнае палажэнне аб конкурсе на права абслугоўвання маршрутаў. Цяпер перавозчыкі будуць змагацца за магчымасць прадаставіць пасажырам свае паслугі. Больш шанцаў у тых прадпрымальнікаў, якія не маюць нараканняў з боку транспартнай інспекцыі Міністэрства транспарту і камунікацый краіны і эксплуатуюць новыя мікрааўтобусы. Акрамя таго, Мінтранс будзе выдаваць ліцэнзіі на ажыццяўленне гэтага віду дзейнасці толькі тым прадстаўнікам малога бізнесу, у якіх ёсць фронт работы на патэнцыяльным маршруце.

Пачынаючы з лістапада мінулага года, міністэрства ажыццяўляе перарэгістрацыю ліцэнзій на гарадскія і прыгарадныя перавозкі, выдадзеных раней мясцовымі органамі ўлады. За гэты час працэс перарэгістрацыі прайшлі 1,5 тысячы індывідуальных прадпрымальнікаў і суб'ектаў гаспадарання. З улікам перавозчыкаў грузаў, да 1 студзеня будучага года павінны прайсці перарэгістрацыю каля 12,5 тысячы прадпрымальнікаў.

Бізнес, звязаны з перавозкай пасажыраў, знаходзіцца пад пільнай увагай супрацоўнікаў УДАІ МУС. Як падкрэсліў начальнік аддзела тэхнагляду, дарожнай інспекцыі і рэгістрацыйна-экзаменацыйнай дзейнасці гэтага ведамства Аляксандр Чарткоў, да мікрааўтобусаў выстаўляюцца наступныя патрабаванні: наяўнасць другога аварыйнага выхаду і ступенькі з падсвечваннем для работы ў вячэрні і начны час сутак, а таксама пэўныя памеры ўваходных дзвярэй, сядзенняў і адлегласці паміж сядзеннямі. Акрамя таго, вадзіцелі транспартных сродкаў павінны рэгулярна праходзіць медыцынскі агляд, а іх аўто - тэхнічны агляд, мець у наяўнасці таксометры і дарожныя лісты. Адна з праблем у тым, што, жадаючы зэканоміць сродкі, прадпрымальнікі купляюць малатанажныя фургоны і пераабсталёўваюць іх у аўтобусы для перавозкі пасажыраў. А гэта, пры пэўных экстрэмальных абставінах, даволі небяспечна для людзей, падкрэсліў Аляксандр Чарткоў.