Главное
Минск
Эксклюзив
Деньги и власть
В мире
Кругозор
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Спорт
Авто
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY
  • Архив новостей
  • Архив новостей
    ПНВТСРЧТПТСБВС
    303112345
    6789101112
    13141516171819
    20212223242526
    272812345

Общество


З канвеера доследнай вытворчасці салігорскага інстытута праблем рэсурсазберажэння сёння сышоў першы шахтавы праходчы камбайн, выпушчаны ў нашай краіне. Такім чынам вырашылі адну з важнейшых праблем імпартазамяшчэння, таму што раней камбайны для салігорскага ВА "Беларуськалій" выпускаліся ва Украіне.

На думку галоўнага інжынера горнага прадпрыемства Валерыя Кірыенкі, украінскі камбайн быў і даражэйшы за беларускі, і не вылучаўся надзейнасцю - папросту часта выходзіў са строю. Акрамя таго, з'яўленне ў Салігорску ўласнай вытворчасці камбайнаў дасць магчымасць аператыўна вырашаць праблему запчастак і сэрвіснага абслугоўвання.

Дарэчы, пры выпуску першага праходчага агрэгата прысутнічалі і расійскія калегі салігорскіх калійшчыкаў з аб'яднання "Уралкалій", якія ўжо выказалі жаданне закупіць гэты камбайн. Новая машына, якая важыць 60 тон, па сваіх габарытах і гусенічнаму ходу нагадвае танк. Але гэта самы мірны танк, з дапамогай якога вырабляюцца калійныя ўгнаенні, якія садзейнічаюць павелічэнню ўраджаю.