Поддержать TUT.BY
141 день за решеткой. Катерина Борисевич
Коронавирус: свежие цифры
  1. История одного фото. Как машинист метро и его коллеги помогали пассажирам после взрыва 11 апреля 2011 года
  2. Минчанка продала квартиру — и передала банковским мошенникам более 200 тысяч рублей
  3. В Мингорисполком подана заявка на проведение «Чернобыльского шляха»
  4. Закроем наши посольства там, где они не приносят отдачи? С кем мы успешно торгуем, а с кем — просто дружим
  5. «Джинн злобно загоняется в бутылку». Большое интервью с многолетним журналистом президентского пула
  6. «По фестивалю решили ударить». Директор «Славянского базара» о том, что вокруг него происходит
  7. «Не надо изобретать велосипед». Минский архитектор показал, как выглядит его загородный дом
  8. «Больше 1000 долларов за две недели». Бухгалтер на пенсии открыла онлайн-школу и учит печь хлеб
  9. Глава Минздрава рассказал про отток кадров и как будут стимулировать возврат медиков в страну
  10. В Беларуси не хватает более 2 тысяч врачей и столько же — медсестер. В Минтруда рассказали про дефицит специалистов
  11. За прошлый год белорусов стало меньше на 60 тысяч
  12. «У Лукашенко нет опоры в госаппарате». Латушко рассказал про новые санкции и транзит власти
  13. «Затеял игру в президентство». В суде над Бабарико допросили свидетеля в наручниках и озвучили жалобы
  14. Доски стали «золотыми»: пиломатериалы подорожали в два раза. Разбираемся, что происходит
  15. «Папа сказал: «Будешь делить имущество — ты мне не дочь. Я крысу не растил». Интервью с Таис Рыбакиной
  16. С осторожным оптимизмом. Как безвизовый Гродно, потерявший туристов и деньги, ждет новый сезон
  17. «Радость — лучшее лекарство». Витебский бизнесмен начал рисовать 3 года назад, когда заболел раком
  18. Полчаса процедуры, два дня страданий. Как я сделала прививку от коронавируса
  19. Роман одного из самых известных белорусских писателей отправили на экспертизу
  20. Умер муж королевы Великобритании принц Филипп. Ему было 99 лет
  21. Что сейчас происходит между Россией и Украиной и при чем тут Беларусь: поясняем простыми словами
  22. Налоговики создадут «супербазу» доходов населения. Какую информацию включат в нее
  23. В Беларуси хотят разрешить создавать партии только постоянно проживающим в стране гражданам
  24. Какие курсы доллара и евро установили обменники на выходные
  25. Врач объясняет, откуда берется шум в ушах и как от него избавиться
  26. Прокурор: Протесты в Беларуси начались и из-за блогеров из Бреста. Обвиняемых лишили слова в суде
  27. Последняя официальная статистика по коронавирусу в Беларуси: за сутки умерло 10 человек
  28. Топ-10 самых популярных подержанных авто в стране. Какие на них цены?
  29. МВД прокомментировало жалобы на условия в ИВС на Окрестина и в Жодино и показало видео из изолятора
  30. Глава Минска задумался об отказе от участков под паркинги у МКАД. И вот почему он прав


Наста Манцэвіч,

Такую інфармацыю паведамілі Еўрарадыё ў Мінінфармацыі, а таксама пацвердзілі ў Мінсувязі. Але Аўтарадыё працягвае плаціць за частату, якой не карыстаецца.

Паўгода прайшло з таго часу, як спыніла вяшчанне Аўтарадыё. Рашэнне, што будзе з частатой, на якой знаходзілася радыёстанцыя, ужо прынятае, але яго не агучваюць.

Мінсувязі: “Пры Міністэрстве інфармацыі ёсць камісія, якая разглядае гэтыя пытанні. У нас гэтае рашэнне ёсць, але мы яго не будзем каментаваць, таму што толькі камісія каментуе…”.

Старшыня камісіі, намеснік міністра інфармацыі Аляксандр Слабадчук, цяпер у адпачынку. Ва ўпраўленні электроннымі СМІ Мінінфармацыі кажуць, што “у кожным разе дадзеная інфармацыя толькі для службовага карыстання”.

Тым часам Аўтарадыё працягвае плаціць за частату, якой не карыстаецца. За паўгода заплацілі каля 10 мільёнаў.

Дырэктар Аўтарадыё Юрый Базан:

“Нягледзячы на тое, што мы не працуем на гэтай частаце, мы абавязаны плаціць, паколькі гэтыя частоты для нас выдзеленыя. Што будзе далей, шчыра кажучы, я не ведаю. Разлічваем хоць на нейкі здаровы сэнс…”.

Еўрарадыё: Ці чулі вы, што плануюць рабіць з гэтай частатой? Каму перададуць? Магчыма, будуць праводзіць тэндар?

Юрый Базан:Вы калі-небудзь чулі пра тэндар на частату ў Мінску? Я — не. Я не ведаю, што гэта за працэдура… Тут яшчэ асаблівасць у тым, што частата выдзелена непасрэдна і ўзгоднена па сумяшчальнасці ў тым ліку з Еўрапейскім саюзам электрасувязі. І яна прывязаная непасрэдна да кропкі выпраменьвання на Прытыцкага. Тэхнічна гэта даволі складана. Але ў нашай краіне ўсякае, канешне, бывае”.

Мінінфармацыі анулявала права на вяшчанне. Але як юрыдычная асоба Аўтарадыё працягвае існаваць. Таму і офіс з тэхнікай застаецца, тлумачыць Юрый Базан:

“Мы плацім за арэнду, за ўсё… Выконваем некаторыя замовы па гуку. Канешне, гэтага хапае толькі на тое, каб закрыць бягучыя выдаткі. Без эфіру. Вельмі цяжка, натуральна, асабліва ўлічваючы, што цяпер крызіс і колькасць арганізацый ці людзей, якіх цікавіць апрацоўка гука, рэзка зменшылася. Будзем неяк жыць, існаваць. Але хочацца ў эфір”.

Аўтарадыё чакае адказу ад Міністэрства сувязі наконт далейшага лёсу радыёстанцыі. З адказу, які яны атрымалі нядаўна, нічога не зразумела…

Юрый Базан: “Паколькі сітуацыя неяк змяняецца, то я ўжо двойчы звяртаўся ў Мінінфармацыі, каб вырашыць гэтае пытанне ў несудовым парадку. Мы атрымалі адказ, з якога нічога не зразумела. Так што давялося яшчэ раз звярнуцца ў канцы мінулага тыдня”.

На гэтым тыдні дырэктар Аўтарадыё спадзяецца ўсё ж такі атрымаць адказ. 
-10%
-15%
-25%
-20%
-10%
-40%
-10%
-30%
-21%