Главное
Минск
Эксклюзив
Деньги и власть
В мире
Кругозор
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Спорт
Авто
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY
  • Архив новостей
  • Архив новостей
    ПНВТСРЧТПТСБВС
    303112345
    6789101112
    13141516171819
    20212223242526
    272812345

Общество


Пытанне, якое датычыцца прапіскі сям'і пісьменніка Васіля Быкава, было вырашана органамі ўнутраных спраў без усялякіх перашкод і ў сувязі з планавай заменай пашпарта. Аб гэтым заявіў 26 чэрвеня ў гутарцы з журналістамі Дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Беларусі Генадзь Нявыглас.

Паводле яго слоў, большасць інфармацыі, прыведзенай карэспандэнтам НТБ Паўлам Селіным у рэпартажы аб жалобнай цырымоніі пахавання Васіля Быкава, змяшчае адкрытую ману. На гэта паказваюць нават першапачатковыя мерапрыемствы ў рамках пачатага па даручэнню прэзідэнта краіны расследавання нібыта існуючых фактаў таго, што беларускія ўлады перашкаджалі правядзенню пахавання вядомага пісьменніка, заявіў Генадзь Нявыглас. "Вядома, юрыдычная ацэнка гэтаму будзе дадзена адпаведнымі органамі юстыцыі і пракуратуры", - падкрэсліў ён. У той жа час Дзяржаўны сакратар Савета бяспекі адзначыў, што калі інфармацыя, якая прагучала ў расійскіх СМІ, акажацца непраўдзівай, то "да крыніц і асоб, якія распаўсюдзілі яе, будуць прыняты ўстаноўленыя законам меры".

Генадзь Нявыглас таксама паведаміў, што ўдава Васіля Быкава выказала шчырае абурэнне інсінуацыямі вакол яе імя і пахавання. Дзяржсакратар таксама дадаў: апытанні кіраўнікоў органаў унутраных спраў паказалі, што з іх боку ў ходзе жалобных мерапрыемстваў ніякіх перашкод не чынілася.