Подпишитесь на нашу ежедневную рассылку с новыми материалами

Общество


Граматы Міністэрства адукацыі ў гэтым годзе ўручаны 27 выпускнікам вышэйшых навучальных устаноў Беларусі. Цырымонія ўзнагароджання прайшла 27 чэрвеня ў Дэпартаменце па справах моладзі. Граматы юнакам і дзяўчатам прысуджаны за выдатныя поспехі, прыкладныя паводзіны, актыўны ўдзел у навукова-даследчай рабоце і грамадскім жыцці. Як расказала карэспандэнту БЕЛТА прэс-сакратар міністра адукацыі Іна Місюкевіч, разам з выдачай ганаровых дыпломаў выпускнікам былі ўручаны грашовыя прэміі. У цырымоніі ўзнагароджання прыняў удзел міністр адукацыі Пётр Брыгадзін.
,