Сяргей КУРКАЧ,

Ад неспрыяльных кліматычных фактараў, якія выкліканы ў тым ліку і глабальным пацяпленнем, на тэрыторыі Беларусі штогод гіне прыкладна ад 5 да 23 тысяч гектараў лясоў, паведаміў учора ў прэс-цэнтры Дома прэсы выканаўца абавязкаў дырэктара ДНУ "Інстытут эксперыментальнай батанікі НАН Беларусі" Аляксандр Пугачэўскі.

Спецыялісты падлічылі, што, у адпаведнасці з мадэллю агульнай цыркуляцыі атмасферы, да 2050 года ў Беларусі можна чакаць павышэння тэмператур зімы на 2,3—3,8 градуса і лета на 1,1—1,8 градуса. Такое хуткае пацяпленне пачне інтэнсіўна змяняць расліннасць на нашай тэрыторыі. Следам за цеплынёй значна паменшыцца вільготнасць глебы, што сур'ёзна ўдарыць па відавой разнастайнасці нашых лясоў.

Навукоўцы падлічылі, што такое змяненне клімату ажно на 20 працэнтаў "загубіць" елку ў паўднёвых і цэнтральных рэгіёнах Беларусі ўжо да 2050 года.

Ад засухі і жукоў-караедаў пакутуюць не толькі яловыя лясы, але і ўсе высокаўзроставыя дрэвы, а таксама чорная алешына і ясень. Сапраўды, дарослыя дрэвы сфарміравалі свой жыццёвы цыкл у іншых кліматычных умовах, і цяпер ужо цяжка адаптуюцца да актыўнага і працяглага пацяплення.

Чорная алешына і ясень цяжка пераносяць падсохлыя глебы і сур'ёзную спякоту. Даволі складанае становішча назіраецца менавіта па ясені. Гэтае дрэва і раней займала ўсяго 0,12 працэнта тэрыторыі ад агульнай плошчы лясоў, а цяпер яно проста гіне. Аднавіць былыя плошчы ясеня будзе вельмі складана, бо тэрыторый са стабільна вільготнымі глебамі ў краіне застаецца ўсё менш.

Эксперты інстытута ўпэўнены, што сасна застанецца галоўнай хвоевай пародай у Беларусі, а вось мяжа арэала елкі адсунецца далей на поўнач.

На свабодных ад елкі тэрыторыях пачнуць вырошчваць сасну, дуб, бярозу і прынцыпова новую для Беларусі расліну — еўрапейскую лістоўніцу. Бярозы ў нашай краіне хапае, таму і кошт на яе драўніну нізкі. Даволі цікавая сітуацыя складаецца з дубам. Ён лічыцца леса-стэпавым відам, таму добрая цеплыня яму, здаецца, да спадобы, але... Старыя дубы вельмі цяжка прывыкаюць да новых кліматычных умоў, а вось маладыя дрэўцы гэтай і іншых ліставых парод сёння растуць нават лепш.

-15%
-50%
-40%
-40%
-25%
-20%
-25%
-40%
-10%
-15%
0070663