Подпишитесь на нашу ежедневную рассылку с новыми материалами

Общество


Святочныя мерапрыемствы, прысвечаныя Дню незалежнасці краіны, пачнуцца ў беларускай сталіцы 2 ліпеня. У гэты дзень у Палацы Рэспублікі пройдуць урачысты сход і канцэрт майстроў мастацтваў.

Па традыцыі, асноўныя мерапрыемствы ў Дзень Рэспублікі намечана правесці на Кастрычніцкай плошчы. Свята пачнецца ваенным парадам і маладзёжна-спартыўным шэсцем. Затым плошча стане своеасаблівай канцэртнай пляцоўкай пад адкрытым небам: тут выступяць розныя калектывы. Сярод іх - Дзяржаўны духавы аркестр "Няміга", Дзяржаўны акадэмічны сімфанічны аркестр Рэспублікі Беларусь, салісты і вакальна-інструментальныя ансамблі Белдзяржфілармоніі. Пад вечар на Кастрычніцкую плошчу выйдуць беларускія і расійскія артысты: Алёна Свірыдава, Аляксандр Маршал, групы "Ляпіс Трубяцкі", "Лета", "Мантана", "Краскі", "Лепрыконсы".

А ў месцах ваенных пахаванняў, каля брацкіх магіл на Кальварыйскіх могілках, у мікрараёне Масюкоўшчына, на праспекце Дзяржынскага, у Лошыцкім парку, на Ваенных могілках адбудуцца мітынгі-рэквіемы.

"Спартыўная панарама" чакае мінчан і гасцей горада 3 ліпеня на праспекце Машэрава. Тут пройдуць спаборніцтвы па пляжнаму валейболу, міні-футболу, армрэслінгу, перацягванню каната. На Свіслачы будзе арганізавана парусная рэгата. Рыхтуецца спецыяльная праграма для дзяцей. Вечарам - канцэрт, у якім прымуць удзел папулярныя расійскія і беларускія групы. У Мінску намечана правесці і два камерцыйныя мерапрыемствы: на стадыёне "Трактар" - канцэрт "Хіт-парад 80-х", на стадыёне "Дынама" - канцэрт групы "ДДТ". Ва ўсіх дзевяці раёнах беларускай сталіцы будуць арганізаваны святы і гулянні. У 23.00 неба над сталіцай Беларусі расквеціць святочны салют.
0058045