Подпишитесь на нашу ежедневную рассылку с новыми материалами

Общество


Нацыянальны кінапраект "Настасся Слуцкая" выходзіць на вялікі экран. Прэм'ерныя паказы фільма пачнуцца з 2 ліпеня ў сталічных кінатэатрах "Кастрычнік" і "Цэнтральны", а з 7 ліпеня карціна будзе дэманстравацца ў кінатэатры "Масква". Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ва УП "Кінавідэапракат" Мінгарвыканкама.

Карціна знята ў жанры легенды пра княгіню Настассю Слуцкую, якая жыла ў пачатку ХVI стагоддзя і мужна абараняла сваю зямлю ад набегаў татараў. Новы фільм - захапляючая кінааповесць не толькі аб подзвігах гэтай незвычайнай жанчыны, але і аб гісторыі яе кахання. Пастаноўку стужкі ажыццявіў рэжысёр Юрый Елхаў, сцэнарый па ідэі Уладзіміра Янкоўскага напісаў Анатоль Дзялендзік. Здымала фільм аператар Таццяна Логінава, мастак-пастаноўшчык - Валерый Назараў, музыку да фільма напісаў Віктар Капыцька.

Вобраз Настассі Слуцкай стварыла на экране актрыса Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы Святлана Зелянкоўская. У іншых ролях заняты Генадзь Давыдзька, Анатоль Кот, Віталь Радзько, Сяргей Глушко, Генадзь Гарбук. Фільм "Настасся Слуцкая" агучаны ў сістэме "Долбі-стэрэа". Здымкі карціны праходзілі пад патранатам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі.
0058648